У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

6 Ліп 2017

Беларуска-ўкраінскі бізнес-форум пройдзе ў Кіеве 20-21 ліпеня

6 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска-ўкраінскі бізнес-форум пройдзе ў Кіеве, паведамілі БЕЛТА ў Беларускай гандлёва-прамысловай палаце.

"Запрашаем прадстаўнікоў беларускіх прадпрыемстваў і арганізацый прыняць удзел у дзелавым візіце ў Кіеў. У рамках візіту запланаваны беларуска-ўкраінскі бізнес-форум і пасяджэнне беларуска-ўкраінскага кансультатыўнага савета дзелавога супрацоўніцтва", - расказалі ў БелГПП. Мерапрыемствы пройдуць 20-21 ліпеня.

У ходзе бізнес-форуму будуць разгледжаны актуальныя пытанні ўзаемадзеяння дзелавых колаў дзвюх краін. Беларускія ўдзельнікі атрымаюць магчымасць правесці перагаворы з прадстаўнікамі ўкраінскіх прадпрыемстваў, зацікаўленых у развіцці супрацоўніцтва ў сферах машынабудавання і прамысловай вытворчасці, сельскай гаспадаркі, нафтахіміі, энергетыкі і электратэхнікі, будаўніцтва і развіцця інфраструктуры, транспарту, турызму, фармацэўтыкі, медыцынскіх паслуг, лёгкай прамысловасці, дрэваапрацоўкі, інфармацыйных тэхналогій, фінансавых паслуг, гандлю і іншых. Акрамя таго, у час форуму плануецца падпісанне двухбаковых кантрактаў і пагадненняў паміж членамі беларускай дэлегацыі і прадстаўнікамі ўкраінскага бізнесу.

У ходзе пасяджэння кансультатыўнага савета плануецца разгледзець перспектыўныя напрамкі развіцця беларуска-ўкраінскага гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння ў рамках функцыянавання ЕАЭС і ўзаемадзеяння Украіны з Еўрапейскім саюзам, абмеркаваць праблемныя пытанні вядзення бізнесу, правесці абмен думкамі і вопытам рэалізацыі сумесных праектаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску