Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

15 Кст 2015

Беларуска-германская рабочая група па гандлі і інвестыцыях правядзе 21 кастрычніка пасяджэнне ў Берліне

15 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска-германская рабочая група па гандлі і інвестыцыях правядзе 21 кастрычніка пасяджэнне ў Берліне. Аб гэтым сёння паведаміў журналістам начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Бакі абмяркуюць актуальныя пытанні беларуска-германскага супрацоўніцтва ў галіне прамысловасці, інвестыцый, энергетыкі, лагістыкі і прафесійнай падрыхтоўкі. Акрамя таго, увага будзе ўдзелена аспектам двухбаковага эканамічнага ўзаемадзеяння ў кантэксце фарміравання Еўразійскага эканамічнага саюза.

Кіраваць беларускай дэлегацыяй будзе намеснік міністра замежных спраў Аляксандр Гур'янаў, а германскую ўзначаліць кіраўнік дэпартамента знешнеэканамічнай палітыкі Федэральнага міністэрства эканомікі і энергетыкі Экхард Франц.

Акрамя таго, 22 кастрычніка ў Берліне пройдзе Дзень беларускай эканомікі. Яго арганізуюць Беларуская гандлёва-прамысловая палата сумесна з Прадстаўніцтвам нямецкай эканомікі ў Беларусі і Нямецкім саюзам гандлёва-прамысловых палат. Як чакаецца, у мерапрыемстве прымуць удзел больш як 100 прадстаўнікоў бізнесу Беларусі і Германіі, якія працуюць у прамысловай, энергетычнай, банкаўскай і іншых сферах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі