Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Nov 2015

Беларуска-германскі энергетычны форум пройдзе 25 лістапада ў Мінску

11 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. IV Беларуска-германскі энергетычны форум пройдзе 25 лістапада ў Мінску, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар Міністэрства энергетыкі Жанна Зянькевіч.

Адной з тэм мерапрыемства будзе стан і перспектывы ўзаемадзеяння Беларусі і Германіі ў энергетычнай сферы. Пазіцыю беларускага боку прадставіць першы намеснік міністра энергетыкі Леанід Шанец. Каменціруючы маючы адбыцца форум, ён адзначыў, што за гады сумеснага супрацоўніцтва Беларуссю і Германіяй паспяхова рэалізаваны шэраг праектаў у сферы энергетыкі і энергаэфектыўнасці, атрыманы каштоўны вопыт будаўніцтва энергакрыніц на мясцовых відах паліва, развіцця аднаўляльных крыніц энергіі. Супрацоўніцтва ў гэтых сферах плануецца прадоўжыць.

Акрамя таго, на форуме запланаваны дыскусіі па абмене вопытам у сферы энергетычных сістэм і аднаўляльных крыніц энергіі, а таксама энергаэфектыўнасці і выкарыстання аднаўляльных крыніц энергіі ў будынках. У другой палавіне дня ўдзельнікі мерапрыемства наведаюць аб'екты ў сферы энергаэфектыўнасці і аднаўляльных крыніц энергіі.

Паводле слоў Жанны Зянькевіч, форум адкрывае шырокія магчымасці для абмеркавання актуальных пытанняў развіцця энергетыкі, павышэння энергаэфектыўнасці, выкарыстання аднаўляльных крыніц энергіі, вывучэння сусветнага вопыту развіцця энергетыкі. "Гэта значная для Беларусі падзея дапаможа ўмацаваць узаемавыгаднае і доўгатэрміновае супрацоўніцтва беларускіх і замежных кампаній, укараніць інавацыйную прадукцыю і прыцягнуць замежныя інвестыцыі", - адзначыла прэс-сакратар Мінэнерга.

Беларуска-германскі энергетычны форум арганізаваны Прадстаўніцтвам нямецкай эканомікі ў Беларусі пры падтрымцы Нямецкага саюза прамыслова-гандлёвых палат і Федэральнага міністэрства эканомікі і энергетыкі Германіі. Партнёрамі форуму выступаюць з беларускага боку Міністэрства энергетыкі і Дэпартамент па энергаэфектыўнасці Дзяржстандарту, з нямецкага - Германскае энергетычнае агенцтва (Dena). Першы такі форум прайшоў у 2008 годзе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі