Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

30 Ліс 2016

Беларуска-французскі міжрэгіянальны бізнес-форум адкрываецца ў Мінску

30 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска-французскі міжрэгіянальны бізнес-форум пройдзе 30 лістапада-1 снежня ў Мінску. Адпаведная інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, паведамляе БЕЛТА.

Мерапрыемства прысвечана 40-годдзю ўстанаўлення пабрацімскіх сувязей паміж Мінскам і Ліёнам. Бізнес-форум арганізаваны ў мэтах развіцця дамоўленасцей, дасягнутых па выніках другога пасяджэння сумеснай беларуска-французскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве 26 мая ў Парыжы.

Плануецца, што ў ім прымуць удзел амаль 50 французскіх бізнесменаў, зацікаўленых у развіцці супрацоўніцтва з Беларуссю ў сферах прамысловасці, сельскай гаспадаркі, энергетыкі, турызму і іншых. Удзел у бізнес-форуме дасць магчымасць беларускім прадпрыемствам не толькі прэзентаваць свае прапановы па ўстанаўленні гандлёвага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, але і правесці двухбаковыя сустрэчы з патэнцыяльнымі дзелавымі партнёрамі з Францыі.

У час форуму таксама пройдзе шэраг культурных, адукацыйных і гастранамічных мерапрыемстваў.

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць пасольства Беларусі ў Францыі і Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі