У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

4 Лют 2016

Беларуска-еўрапейскі інвестфорум плануецца правесці ў Аўстрыі пры падтрымцы Еўракамісіі

4 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларуска-еўрапейскі інвестыцыйны форум плануецца правесці ў Аўстрыі пры падтрымцы Еўракамісіі. Аб гэтым паведаміў сёння на брыфінгу начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Гэта пытанне будзе разглядацца ў час кансультацый у МЗС Беларусі з дэлегацыяй Еўрапейскай камісіі на чале са спецыяльным саветнікам па асаблівых даручэннях генеральнага дырэктарата па гандлі Петэрам Балашам. Візіт праходзіць 3-5 лютага.

На кансультацыях плануецца дэталёва абмеркаваць напаўненне і развіццё тавараабароту паміж Беларуссю і Еўрасаюзам, пытанні ўзаемнага доступу на рынкі, стан перагавораў аб далучэнні Беларусі да СГА і далейшыя сумесныя дзеянні ў гэтым напрамку. Акрамя таго, у цэнтры ўвагі будзе тэма ўзаемадзеяння паміж ЕАЭС і ЕС.

Ужо адбылася сустрэча дэлегацыі Еўракамісіі з першым намеснікам міністра замежных спраў Аляксандрам Міхневічам. Праграмай візіту прадугледжаны таксама сустрэчы з кіраўніцтвам Мінэканомікі, Мінсельгасхарча і Міністэрства прамысловасці Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску