Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

7 Jun 2021

Беларуска-азіяцкі форум пройдзе ў Маскве 9 чэрвеня

Беларуска-азіяцкі форум пройдзе ў Маскве 9 чэрвеня
Фота з архiва

7 чэрвеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларуска-азіяцкі форум пройдзе 9 чэрвеня ў Дзелавым і культурным комплексе пасольства Беларусі ў Расіі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе дыппрадстаўніцтва.

"Мэта форуму - прэзентацыя экспартнага патэнцыялу Беларусі, устанаўленне прафесійных кантактаў і адкрыты абмен думкамі аб ходзе і перспектывах гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з краінамі Азіі", - адзначылі ў дыпмісіі.

У мерапрыемстве плануецца ўдзел прадстаўнікоў 12 пасольстваў дзяржаў Азіі ў Расіі і ў Беларусі па сумяшчальніцтве, якія не маюць сваіх дыпламатычных прадстаўніцтваў у Мінску і дзе няма беларускіх замежных устаноў. Гэта паслы, кіраўнікі дыпмісій і іншыя дыпламаты Інданезіі, Емена, Камбоджы, Малайзіі, Шры-Ланкі, М'янмы, Непала, Сінгапура, Тайланда, Афганістана, Лаоса, Філіпін.

З беларускага боку на форуме выступяць намеснік міністра замежных спраў Мікалай Барысевіч, пасол Беларусі ў РФ Уладзімір Сямашка, намеснік міністра прамысловасці Дзмітрый Харытончык, намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксей Багданаў, старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч, намеснік начальніка ўпраўлення міжнароднага бізнесу Банка развіцця Дзмітрый Куляшоў.

"Спікеры форуму раскажуць прадстаўнікам Азіяцкага рэгіёна аб магчымасцях супрацоўніцтва з прамысловымі прадпрыемствамі Беларусі, экспартным фінансаванні сумесных праектаў і патэнцыяле нашай краіны ў галіне сельскай гаспадаркі, аб ролі Беларускай гандлёва-прамысловай палаты ў развіцці ўзаемадзеяння з партнёрамі на азіяцкім рынку", - дадалі ў пасольстве.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі