Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

13 Ліп 2016

Беларускі тралейбус з дызель-генератарам пачаў перавозку пасажыраў у Маскве

13 ліпеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларускі тралейбус з дызель-генератарам пачаў перавозку пасажыраў у Маскве, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе прадпрыемства "Масгартранс".

Машына выйшла на маршрут Т25. Ад канцавога прыпынку "Праспект Будзёнага" да Садовага кальца ён едзе як звычайны тралейбус пад правадамі, а па вуліцах Марасейка і Пакроўка да Лубянскай плошчы рухаецца з апушчанымі штангамі пры дапамозе рухавіка.

"У час прыпынку тралейбус нахіляецца, каб пасажырам было зручна рабіць высадку і пасадку, - адзначылі ў прэс-службе. - У салоне няма турнікета, уваход дазволены ва ўсе дзверы. Для аплаты праезду неабходна прыкласці свой білет або сацыяльную картку да валідатара. Валідатары для аплаты праезду ўстаноўлены каля ўсіх дзвярэй".

Як паведамлялася БЕЛТА раней, прадпрыемства "Масгартранс" прыняло на выпрабаванне гэты тралейбус у чэрвені. Мадэль 43303А, распрацаваная інжынерамі завода "Белкамунмаш", мае нізкі ўзровень падлогі і можа ўмясціць больш за 150 пасажыраў. Тэставая эксплуатацыя рухомага саставу прадоўжыцца да канца года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі