Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Ліс 2017

Беларускі рынак Форэкс з'яўляецца адным з самых прывабных у ЕАЭС і Заходняй Еўропе - эксперт

22 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская юрысдыкцыя пазабіржавога рынку Форэкс з'яўляецца адной з самых прывабных у ЕАЭС і Заходняй Еўропе. Такое меркаванне выказаў сёння ў час анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА дырэктар ТАА "Альпары Еўразія" Аляксандр Сабодзін.

"На думку многіх экспертаў і ўдзельнікаў рынку, цяпер беларуская юрысдыкцыя з'яўляецца адной з самых прывабных і правільна арганізаваных у параўнанні з іншымі рынкамі ў ЕАЭС і Заходняй Еўропе, - адзначыў ён. - У яе аснове - моцная, дасканала прапрацаваная нарматыўная база".

У ліку пераваг беларускага форэкс-рынку Аляксандр Сабодзін назваў умераныя патрабаванні да статутнага капіталу і падатковыя паслабленні для форэкс-кампаній, шматузроўневую абарону кліенцкіх грошай і больш шырокі выбар інструментаў для інвесціравання. "Вызваленне ад падаходнага падатку кліентаў - фізічных асоб робіць беларускую юрысдыкцыю прывабнай для трэйдараў і інвестараў з іншых краін свету, - дадаў ён. - А наяўнасць гарантыйнага фонду, які захоўваецца ў Нацыянальным форэкс-цэнтры, скарачае да мінімуму рызыку нядобрасумленнага выканання абавязацельстваў і поўнай страты ўкладзеных сродкаў".

У Расіі, паводле ацэнак экспертаў, умовы вядзення бізнесу на рынку Форэкс значна больш жорсткія, чым у Беларусі. Украіна і Казахстан толькі распрацоўваюць адпаведнае заканадаўства, і пакуль рынак у гэтых краінах прадаўжае развівацца стыхійна, а значыць, прысутнічае высокая рызыка махлярства і няякаснага сэрвісу для кліента. "Беларуская юрысдыкцыя на гэтым этапе - гэта залатая сярэдзіна, дзе кліент дастаткова абаронены, а бізнес можа развівацца і прыносіць даход як прадпрымальніку, так і дзяржаве ў выглядзе падаткаў, стварэння рабочых месц, развіцця высокатэхналагічных сэрвісаў", - лічыць Аляксандр Сабодзін.

Разам з тым, на думку аналітыка, для захавання дасягнутых пазіцый неабходна прадоўжыць удасканаленне заканадаўства. "Вельмі важна, каб заканадаўства паспявала за развіццём сусветнага рынку і беларускі сегмент Форэкс паказваў якаснае развіццё. Гэта дасць магчымасць укараняць новыя прадукты, якія прадстаўлены ў іншых юрысдыкцыях і карыстаюцца попытам кліентаў, і, несумненна, паскорыць нарошчванне колькасці кліентаў-нерэзідэнтаў", - растлумачыў ён.

Для падтрымання тэмпаў развіцця неабходна таксама ўдзяляць увагу павышэнню фінансавай дасведчанасці насельніцтва і прадаўжаць садзейнічаць тэхналагічнаму прагрэсу. Дзякуючы развітому ІТ-сектару ў Беларусі ёсць усе ўмовы для развіцця і ўкаранення новых фінансавых тэхналогій і перадавых інфармацыйна-тэхнічных рашэнняў для валютнага рынку.

"Усё разам гэта дасць магчымасць беларускаму сегменту рынку Форэкс заняць дастойнае месца сярод ужо прызнаных сусветных юрысдыкцый", - канстатаваў Аляксандр Сабодзін.

Пры гэтым важна, што Нацыянальны банк займае адкрытую пазіцыю і гатовы весці дыялог з форэкс-кампаніямі для далейшага паспяховага развіцця рынку, падкрэсліў эксперт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс