23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі прамыслова-інавацыйны форум пачаў сваю работу ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Гэта значнае галіновае мерапрыемства, арганізатарам якога з'яўляецца выставачнае прадпрыемства "Экспафорум". З 23 па 25 верасня ў мерапрыемстве прымаюць удзел лідары прамысловай галіны.
Дзелавая праграма форуму традыцыйна стане цэнтрам прамога дыялогу паміж длзяржавай, прамысловасцю і бізнесам. Ключавымі мерапрыемствамі дзелавой праграмы форуму будуць V індустрыяльны форум па лічбавай трансфармацыі прамысловасці, пленарнае пасяджэнне "Біржа субкантрактаў у прамысловасці", міжнародны навукова-практычны сімпозіум "Перспектывы развіцця адытыўных тэхналогій у Беларусі". Акрамя таго, пройдзе кірмаш інавацыйных распрацовак "Прамысловасць: ад інавацыі да вытворчасці" і 21-ы конкурс зваршчыкаў Беларусі з міжнародным удзелам.
У праграму ўключаны выстаўка тэхналогій і інавацый у прамысловасці "ТэхІнаПрам", выстаўка абсталявання і тэхналогій для зваркі і рэзкі "Прафзварка", выстаўка хімічнай і нафтагазавай прамысловасці і навукі "Хімія. Нафта і газ", выстаўка абсталявання і тэхналогій для вытворчасці "Палімеры і кампазіты", спецыялізаваная выстаўка-канферэнцыя лабараторных даследаванняў, абсталявання, хімічных рэактываў, найноўшых тэхналогій кантролю, вымярэнняў і аналітыкі LABTech. Таксама запланавана спецыялізаваная выстаўка лічбавых тэхналогій і рашэнняў для прамысловасці Smart Industry.
Беларускі прамыслова-інавацыйны форум праходзіць з 1997 года і набыў аўтарытэт міжнароднага агляду дасягненняў у галіне перадавых тэхналогій.-0-