Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

21 Кст 2013

Беларускі павільён адкрыецца на Міжнародным кірмашы Заходняга Кітая ў Чэнду

21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі павільён будзе працаваць на Міжнародным кірмашы Заходняга Кітая ў Чэнду. Удзел у адкрыцці павільёна прыме намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Тозік, які знаходзіцца з 19 па 25 кастрычніка з рабочым візітам у Кітайскай Народнай Рэспубліцы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.

Сёння Анатоль Тозік сумесна з намеснікам міністра камерцыі КНР Чжун Шанем правёў у Пекіне 14-е пасяджэнне беларуска-кітайскай камісіі па гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву. Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі шырокі спектр пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы гандлю і інвестыцый, ход выканання дамоўленасцей, дасягнутых у час візіту дзяржаўнай дэлегацыі Рэспублікі Беларусь у КНР 15-17 ліпеня гэтага года, а таксама праект Праграмы ("дарожнай карты") развіцця адносін усебаковага стратэгічнага партнёрства Рэспублікі Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікі на 2014-2020 гады. Акрамя таго, адбылося 2-е пасяджэнне міжурадавага каардынацыйнага савета Кітайска-беларускага парку, на якім былі абмеркаваны праблемы і перспектывы яго будаўніцтва. Па выніках пасяджэнняў бакі падпісалі адпаведныя дакументы.

Анатоль Тозік 22 кастрычніка правядзе шэраг сустрэч з кіраўніцтвам міністэрстваў КНР, старшынёй Народнага ўрада Харбіна Сун Сібінем, кіраўніцтвам Гандлёва-прамысловага банка Кітая і шэрага буйнейшых кампаній, якія рэалізуюць праекты ў Беларусі (CAMCE, CITIC Construction Co., Ltd, Xuan Yuan).

23-24 кастрычніка віцэ-прэм'ер прыме ўдзел у адкрыцці беларускага павільёна на XIV Міжнародным кірмашы Заходняга Кітая ў Чэнду, а таксама выступіць на VI Міжнародным форуме Заходняга Кітая. Запланаваны сустрэчы Анатоля Тозіка з віцэ-прэм'ерам Дзяржсавета КНР Ван Янам, кіраўніцтвам правінцыі Сычуань, наведванне новага завода па вытворчасці аўтамабіляў маркі "Вольва" карпарацыі "Джылі" і цэнтра навуковых распрацовак кампаніі Huawei.

Чакаецца, што ў час візіту намесніка прэм'ер-міністра ў Пекін і Чэнду будуць вызначаны новыя сумесныя інвестыцыйныя праекты, перспектыўныя напрамкі пашырэння супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Кітая, заключаны адпаведныя дагаворы і пагадненні.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі