У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

28 Врс 2017

Беларускі інвестыцыйны форум адкрыўся ў Мінску

Беларускі інвестыцыйны форум адкрыўся ў Мінску28 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі інвестыцыйны форум адкрыўся ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Для ўдзелу ў форуме зарэгістраваліся амаль 500 чалавек.

"Беларусь з'яўляецца аптымальным транспартна-лагістычным калідорам паміж Еўропай і СНД. Мы маем зручную інфраструктуру, даволі падрыхтаваныя кадры і развітую прамысловасць, аграрны і будаўнічы комплексы, IT-сферу, якая дынамічна развіваецца. Гэта добрая база для вядзення бізнесу", - заявіў на адкрыцці форуму першы намеснік прэм'ер-міністра Васіль Мацюшэўскі.

Ён падкрэсліў прывабнасць Беларусі як удзельніцы Еўразійскага эканамічнага саюза: "Гэта рынак практычна са 180 мільёнамі насельніцтва са свабодным перамяшчэннем тавараў, паслуг, капіталу. Не менш важна наша суседства з вялікім адзіным рынкам Еўрапейскага саюза".

Васіль Мацюшэўскі канстатаваў, што заканадаўства Беларусі сфарміравалася на аснове лепшых сусветных практык і прадугледжвае гарантыю захавання правоў інвестара, роўныя ўмовы для ўнутранага і знешняга капіталу, магчымасць прымянення міжнароднага права і г. д. Падпісаны і дзейнічаюць больш за 60 міжнародных пагадненняў аб заахвочванні і абароне інвестыцый.

"Аб спрыяльным інвестклімаце сведчыць той факт, што колькасць кампаній з замежным капіталам за апошнія чатыры гады павялічылася практычна на 40 працэнтаў. Гэтыя кампаніі забяспечваюць амаль чвэрць агульнага аб'ёму выручкі і экспарту нашай краіны", - сказаў першы віцэ-прэм'ер.

Паводле яго слоў, лібералізацыя бізнес-працэсаў пазітыўна ацэньваецца міжнароднай супольнасцю.

"Урад Беларусі актыўна развівае супрацоўніцтва з міжнароднымі фінансавымі арганізацыямі. Мы маем даволі сур'ёзны партфель з Сусветным банкам, актыўна супрацоўнічаем з Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця", - канстатаваў Васіль Мацюшэўскі.

Беларускі інвестыцыйны форум адкрыўся ў МінскуЁн падкрэсліў, што ў Беларусі дзейнічае інвестыцыйнае заканадаўства з рознымі прэферэнцыяльнымі рэжымамі, што стварае эканамічныя перадумовы для прыходу інвестараў у малыя і сярэднія гарады, сельскую мясцовасць, свабодныя эканамічныя зоны, Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" і Парк высокіх тэхналогій. "Урад пастаянна праводзіць маніторынг інвестыцыйна-дзелавога клімату, удасканальвае яго па меры неабходнасці. Мы працуем над стварэннем максімальна спрыяльных умоў для фарміравання і функцыянавання прадпрымальніцкага асяроддзя. У цесным узаемадзеянні з бізнес-супольнасцю падрыхтаваны беспрэцэдэнтны пакет дакументаў па ўдасканаленні ўмоў вядзення бізнесу, выключэнні залішніх патрабаванняў і прыцягненні насельніцтва ў актыўную эканамічную дзейнасць", - заявіў Васіль Мацюшэўскі.

Першы віцэ-прэм'ер выказаў упэўненасць, што Беларускі інвестыцыйны форум дапаможа генерыраваць новыя ідэі, паслужыць імпульсам да рэалізацыі сумесных праектаў і заключэння кантрактаў. "Беларусь адкрыта і гатова да партнёрства ў рэалізацыі сумесных праектаў. Эканоміка заўтрашняга дня ў многім залежыць ад тых, хто прысутнічае сёння ў зале", - падкрэсліў ён.

Беларускі інвестыцыйны форум сабраў прадстаўнікоў міжнародных і замежных фінансавых інстытутаў, прыватных замежных інвестараў, прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання, нацыянальнага бізнесу і экспертную супольнасць. Эксперты абмяркуюць стратэгіі прыцягнення замежных інвестыцый у Беларусь, інвестыцыйны, тэхналагічны і кадравы патэнцыял краіны, урадавыя меры падтрымання дзелавой і інвестыцыйнай актыўнасці.

У час панэльных дыскусій удзельнікі падзеляцца інфармацыяй аб магчымасцях і асаблівасцях інвестыцыйнага супрацоўніцтва ў такіх сектарах, як інфармацыйныя тэхналогіі, зялёная эканоміка і энергетыка, прамысловасць, разгледзяць перспектывы рэалізацыі важных сацыяльных праектаў у рамках дзяржаўна-прыватнага партнёрства, перавагі і льготы работы ў індустрыяльным парку "Вялікі камень", а таксама станаўленне ў Беларусі эфектыўнага фінансавага рынку, інтэграванага ў сусветны.

Арганізатары Беларускага інвестыцыйнага форуму - Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі, Міністэрства эканомікі Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску