Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

13 Ліс 2017

Беларускі квартал можа быць пабудаваны ў Калінінградзе

13 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі квартал можа быць пабудаваны ў Калінінградзе, паведаміў губернатар Калінінградскай вобласці Расіі Антон Аліханаў сёння на пасяджэнні беларуска-расійскага савета па доўгатэрміновым супрацоўніцтве Беларусі і расійскага рэгіёна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле яго слоў, для будаўніцтва беларускага квартала можа быць выдзелены ўчастак з усімі камунікацыямі ў цэнтры Калінінграда. Кіраўніцтва вобласці зацікаўлена ва ўдзеле беларускіх спецыялістаў і ў іншых маштабных будаўнічых праектах. Акрамя таго, дапамога Беларусі запатрабавана пры падрыхтоўцы горада да чэмпіянату свету па футболе ў 2018 годзе.

У наступным годзе ў Калінінградзе прадоўжыцца маштабная праграма па замене ліфтаў у жылым фондзе, на гэтыя мэты будзе накіравана каля 30-35 млн расійскіх рублёў. З улікам гэтага прапрацоўваецца пытанне аб сумеснай зборцы ліфтаў у расійскім рэгіёне.

Калінінградская вобласць таксама зацікаўлена супрацоўнічаць з Беларуссю ў сферы турызму, для зручнасці паездак прапануецца развіваць авіязносіны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі