Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

2 Крс 2018

Беларусбанк запусціў ільготную праграму крэдытавання на аўтамабілі Geely

2 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ААТ "ААБ Беларусбанк" запусціў ільготную праграму крэдытавання набыцця аўтамабіляў Geely, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе банка.

"З 2 красавіка Беларусбанк пачаў выдачу крэдытаў на набыццё аўтамабіляў Geely на льготных умовах. Асноўнай перавагай гэтай крэдытнай прапановы з'яўляецца зніжаная працэнтная стаўка па крэдыце, якая ў першыя 2-3 гады складзе ўсяго 1,9 працэнта гадавых (стаўка рэфінансавання мінус 8,6 працэнтнага пункта), у далейшым стаўка будзе роўная стаўцы рэфінансавання, павялічанай на 2,5 працэнтнага пункта", - растлумачылі ў прэс-службе.

Банк гатовы прадастаўляць крэдытныя сродкі ў памеры да 90 працэнтаў кошту аўтамабіля. Пры гэтым чым большая сума ўнесеных уласных сродкаў на куплю аўто, тым большы льготны перыяд крэдытавання.

"Калі за кошт уласных сродкаў аплачваецца 10 працэнтаў кошту аўтамабіля, то перыяд крэдытавання па зніжанай стаўцы складзе 2 гады, калі ж аплаціць самастойна чвэрць кошту аўто - ільготны перыяд павялічваецца да трох гадоў", - растлумачылі ў Беларусбанку.

Крэдыт прадастаўляецца на тэрмін да 7 гадоў з магчымасцю датэрміновага пагашэння. Акрамя таго, пры разліку максімальнай сумы крэдыту магчыма ўключэнне ў сукупны даход крэдытаатрымальніка даходаў аднаго паручыцеля.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць ва ўстановах банка або патэлефанаваўшы па нумары 147.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі