У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

14 Ліп 2015

Беларусбанк у 2014 годзе падняўся на дзве пазіцыі ў спісе 25 найбуйнейшых банкаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы

14 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ААТ "ААБ Беларусбанк" чарговы раз пацвердзіў званне банка нумар 1 у Беларусі па капітале першага ўзроўню ў 2014 годзе і падняўся на 2 пазіцыі ў спісе 25 найбуйнейшых банкаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, заняўшы 12-е месца. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Беларусбанка са спасылкай на рэйтынг Міжнароднага спецыялізаванага фінансавага выдання The Banker (Financial Times).

"Гэта стала магчымым дзякуючы паслядоўнай палітыцы акцыянераў і банка па нарошчванні аб'ёмаў бізнесу з мэтай павышэння ўстойлівасці", - адзначылі спецыялісты.

Згодна з рэйтынгам, у 2014 годзе Беларусбанк размясціўся на 400-й пазіцыі сярод 1000 найбуйнейшых банкаў свету. Падставай для гэтага паслужыў памер капіталу першага ўзроўню $2,095 млн у эквіваленце.

Адпаведная інфармацыя апублікавана ў штогадовым ліпеньскім выпуску часопіса Top 1000 World Banks, дзе прыведзены рэйтынг найбуйнейшых фінансавых інстытутаў у свеце і спецыялізаваныя па рэгіёнах рэйтынгі фінансавых інстытутаў за 2014 год.

ААТ "ААБ Беларусбанк" - буйная ўніверсальная фінансава-крэдытная ўстанова краіны, якая прапануе больш як 100 відаў банкаўскіх паслуг і прадуктаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску