Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Жнв 2020

Беларусбанк і швейцарскі UBS прафінансуюць куплю паяздоў Stadler коштам больш за 90 млн еўра

Беларусбанк і швейцарскі UBS прафінансуюць куплю паяздоў Stadler коштам больш за 90 млн еўра
Фота з архiва

11 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусбанк і швейцарскі банк UBS Switzerland AG прафінансуюць куплю электрапаяздоў Stadler для БЧ коштам больш за 90 млн еўра, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага банка.

Першая выбарка крэдыту па міжбанкаўскім пагадненні была 11 жніўня.  Сродкі ў памеры больш за 15 млн еўра прызначаны ў тым ліку для аплаты першай партыі чарнавых кузаваў паяздоў, фінішная зборка якіх будзе на базе "Штадлер Мінск".

Прадпрыемства ўжо запусціла вытворчасць дзесяці пяцівагонных саставаў FLIRT для БЧ. Увод у эксплуатацыю першага новага электрапоезда міжрэгіянальных чыгуначных ліній запланаваны ў ліпені 2021 года.

Крэдытныя рэсурсы прадастаўляюцца швейцарскім банкам пад страхавое пакрыццё Швейцарскай арганізацыі па страхаванні экспартных рызык (SERV).

 "Штадлер Мінск" - прадпрыемства швейцарскага канцэрна Stadler і рэзідэнт свабоднай эканамічнай зоны "Мінск". Завод знаходзіцца ў горадзе Фаніпаль. Там выкарыстоўваюцца перадавыя тэхналогіі для вытворчасці адна- і двухпавярховых электрычных і дызель-электрычных паяздоў, трамваяў і метро. Завод вырабляе і пастаўляе прадукцыю ў краіны СНД, Еўропы і Лацінскай Амерыкі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі