Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

17 Жнв 2010

Беларусбанк і нямецкі DZ BANK падпісалі пагадненне аб крэдытнай лініі

17 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ААТ "ААБ Беларусбанк" і нямецкі банк DZ BANK AG Deutsche Zentral-Genossenschaftsbank (DZ BANK) падпісалі пагадненне аб крэдытнай лініі, паведамілі БЕЛТА ў беларускім банку.

Пагадненне з'яўляецца аналагам базавага пагаднення і дае магчымасць на яго падставе заключаць індывідуальныя крэдытныя пагадненні пад канкрэтныя здзелкі для фінансавання на доўгатэрміновай і кароткатэрміновай аснове імпарту нямецкага абсталявання ў Рэспубліку Беларусь. У пагадненні ўстаноўлены ўсе істотныя базавыя нормы, што дае магчымасць скараціць тэрміны разгляду і заключэння індывідуальных крэдытных пагадненняў.

Нагадаем, ААТ "ААБ Беларусбанк" актыўна развівае дзейнасць на міжнародным рынку капіталу, у тым ліку дыверсіфікуючы супрацоўніцтва на міжнародным рынку звязанага фінансавання шляхам пошуку новых замежных інстытутаў, адкрытых да развіцця адносін з Рэспублікай Беларусь. У першым паўгоддзі 2010 года Беларусбанк павялічыў памер прыцягнутых замежных крэдытных рэсурсаў амаль на $340 млн. у эквіваленце, або на 65 працэнтаў. На 1 ліпеня іх памер дасягнуў $860 млн.

DZ BANK з'яўляецца пятым па велічыні банкам у Германіі і выступае абслуговым банкам прыблізна для 1000 карпаратыўных банкаў. На карпаратыўным банкаўскім рынку Германіі і свету DZ BANK прысутнічае ўжо 125 гадоў і мае буйную сетку прадстаўніцтваў, філіялаў, даччыных банкаў у Еўропе, Амерыцы і Азіі.

Згодна са справаздачай банка, яго актывы на пачатак 2010 года складалі 388,5 млрд. еўра, аперацыйны прыбытак за 2009 год дасягнуў 5,5 млрд. еўра.

ААТ "ААБ Беларусбанк" - буйнейшая ўніверсальная фінансава-крэдытная ўстанова краіны, якая прапануе сваім кліентам больш як 100 відаў банкаўскіх паслуг і прадуктаў, у тым ліку па разлікова-касаваму абслугоўванню, крэдытаванню, дэпазітных аперацыях, лізінгу, факторынгу, інкасацыі, міжнародных і міжбанкаўскіх разліках, валютна-абменных і канверсійных аперацыях, аперацыях з банкаўскімі карткамі, кансалтынгавыя і дэпазітарныя паслугі. У структуры банка 6 тэрытарыяльных упраўленняў, 55 філіялаў, 1842 аддзяленні, 81 цэнтр банкаўскіх паслуг.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі