Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

10 Чэр 2013

Беларусбанк і Лонданская фондавая біржа гатовы аднавіць работу па размяшчэнню каштоўных папер

10 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусбанк і Лонданская фондавая біржа гатовы ўзнавіць работу па размяшчэнню каштоўных папер беларускага банка. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Беларусбанка.

У час візіту ў Лондан дэлегацыі Беларусбанка на чале са старшынёй праўлення Сяргеем Пісарыкам у канцы мая адбыліся перагаворы з прадстаўнікамі ўплывовых фінансавых інстытутаў Велікабрытаніі, у тым ліку Лонданскай фондавай біржы, страхавой карпарацыі Lloyds, страхавой кампаніі Chesterfield Group, дачыннай структуры Беларускай нафтавай кампаніі ў Велікабрытаніі BNK UK, інвестыцыйнага банка Bank of Intesa Sanpaolo. Абмяркоўваліся перспектывы далейшага супрацоўніцтва.

"Дасягнута дамоўленасць аб аднаўленні ўзаемаадносін з Лонданскай фондавай біржай. Яшчэ ў 2007 годзе Беларусбанк праводзіў тут сваю прэзентацыю, пачынаў падрыхтоўчыя работы па размяшчэнню IPO і аблігацый. Аднак глабальны фінансавы крызіс 2008-2010 гадоў, затым лакальны валютны крызіс 2011 года адклалі гэтыя праекты. У выніку перагавораў бакі выказалі гатоўнасць аднавіць работу па размяшчэнню каштоўных папер Беларусбанка", - адзначылі ў банку. Страхавыя кампаніі ў ходзе сустрэчы выказалі гатоўнасць да супрацоўніцтва ў галіне інвестыцый, прывязаных да страхавання (Insurance-Linked Investments).

"Такія візіты садзейнічаюць зацвярджэнню станоўчага іміджу краіны і банка на міжнародным узроўні", - падкрэслілі ў Беларусбанку.

Гісторыя Беларусбанка пачынаецца ў 1922 годзе. Сёння гэта буйнейшая ўніверсальная фінансава-крэдытная ўстанова краіны, якая прапануе сваім кліентам больш як 100 відаў банкаўскіх паслуг і прадуктаў. ААТ "ААБ Беларусбанк" з'яўляецца галаўной арганізацыяй банкаўскага холдынга. Доля Рэспублікі Беларусь у статутным фондзе банка складае 97,98 працэнта.

Лонданская фондавая біржа - адна з самых буйных і старэйшых бірж Еўропы і адзін з найбольш вядомых сусветных рынкаў каштоўных папер. Афіцыйна заснавана ў 1801 годзе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі