Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

1 Apr 2020

Беларусь зніжае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

Беларусь зніжае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты
Фота з архiва

1 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь з 1 красавіка зніжае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, што вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў ад 31 сакавіка 2020 года нумар 188, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту складзе $52 за 1 т (раней - $66,9). Пошліна на прамагонны бензін зніжана з $36,7 да $28,6 за 1 т. На таварныя бензіны, лёгкія і сярэднія дыстыляты - з $20 да $15,6 за 1 т. Такая ж пошліна ўстаноўлена адносна дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолаў, змазачных і іншых масел.

Раней стаўкі вывазных мытных пошлін адносна сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, змяняліся 1 сакавіка. Тады яны таксама былі зніжаны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі