Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

19 Стд 2023

Беларусь завяршыла ратыфікацыю дагавора з Расіяй аб ускосных падатках

Беларусь завяршыла ратыфікацыю дагавора з Расіяй аб ускосных падатках
Фота з архiва

19 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь завяршыла ратыфікацыю дагавора з Расіяй аб агульных прынцыпах падаткаабкладання па ўскосных падатках. Адпаведны закон нумар 244-З ад 12 студзеня 2023 года апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Дагавор быў падпісаны ў Маскве 3 кастрычніка 2022 года з мэтай збліжэння заканадаўстваў дзяржаў - удзельніц Саюзнай дзяржавы ў падатковай сферы.

Дакумент распрацаваны ў мэтах паглыблення эканамічнага супрацоўніцтва, устаранення падатковых бар'ераў ва ўзаемным гандлі і інвестыцыях, сістэмнага супрацоўніцтва і ўзаемадапамогі падатковых органаў дзяржаў у процідзеянні ўхіленню ад выплаты ўскосных падаткаў, у тым ліку пры трансгранічным гандлі.

У дакуменце вызначаны агульныя падыходы па правядзенні Беларуссю і Расіяй падатковай палітыкі ў частцы ўскоснага падаткаабкладання.

У прыватнасці, прадугледжваецца стварэнне наднацыянальнага падатковага камітэта, які будзе сачыць за выкананнем бакамі ўстаноўленых дамоўленасцей.

Савету Міністраў неабходна прыняць меры па прывядзенні заканадаўства ў адпаведнасць з палажэннямі дагавора, а таксама іншыя меры, неабходныя для рэалізацыі яго палажэнняў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі