У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

27 Жнв 2018

Беларусь зацікаўлена паскорыць сертыфікацыю для паставак мяса птушкі ў Еўрасаюз

27 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена паскорыць сертыфікацыю птушкафабрык, каб пачаць экспарт мяса птушкі і прадукцыі з яго ў Еўрапейскі саюз. Аб гэтым заявіў намеснік прэм'ер-міністра Міхаіл Русы сёння на сустрэчы з еўрапейскім камісарам па пытаннях аховы здароўя і бяспекі прадуктаў харчавання Віцянісам Андрукайцісам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле інфармацыі віцэ-прэм'ера, еўрапейскія інспектары некалькі разоў дэталёва агледзелі пяць беларусікх птушкафабрык, якія прэтэндуюць на сертыфікацыю. Беларускі бок уважліва вырашае пытанні, пастаўленыя прадстаўнікамі ЕС, падкрэсліў Міхаіл Русы. Акрамя таго, Беларусь разлічвае ў цэлым на пашырэнне пераліку прадукцыі, дазволенай для ўвозу ў Еўрасаюз, і, як вынік, на рост узаемнага экспарту і тавараабароту.

Яшчэ адно пытанне, узнятае на сустрэчы ва ўрадзе, - гэта транзіт беларускіх прадуктаў у Калінінградскую вобласць Расіі, які цяпер ускладнены.

"Мы адкрыты і гатовы вырашаць многія пытанні, у тым ліку тыя, якія ставяцца Еўрасаюзам, - па АЧС і іншых напрамках", - адзначыў Міхаіл Русы. Ён нагадаў, што пасля выяўлення афрыканскай чумы свіней у Беларусі ў 2013 годзе былі прыняты вельмі жорсткія меры для ўрэгулявання сітуацыі.

Віцяніс Андрукайціс падкрэсліў прыхільнасць да супрацоўніцтва з беларускімі ўладамі па пытаннях, што датычацца здароўя жывёл, і прапанаваў узмацніць абмен інфармацыяй па наглядзе за станам захваральнасці жывёл, а таксама супрацоўніцтва па дыягностыцы такіх захворванняў.

"Супрацоўніцтва трансгранічнага характару паміж Еўрапейскім саюзам і Беларуссю па пытаннях нагляду за захваральнасцю жывёл вядзецца некалькі гадоў. Мы разлічваем пашырыць яго, у тым ліку ўдзяліць увагу афрыканскай чуме свіней", - растлумачыў Віцяніс Андрукайціс.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс