У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Чэр 2019

Беларусь зацікаўлена пашырыць прысутнасць на міжнародных фінансавых рынках - Румас

Беларусь зацікаўлена пашырыць прысутнасць на міжнародных фінансавых рынках - Румас

10 чэрвеня, Лондан /Кар. БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена пашырыць сваю прысутнасць на міжнародных фінансавых рынках. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас сёння на Дні рынкаў капіталу Беларусі (Belarus Capital Markets Day), які праходзіць на Лонданскай фондавай біржы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як адзначыў Сяргей Румас, Belarus Capital Markets Day - значнае для Беларусі мерапрыемства на адной з буйнейшых фінансавых пляцовак свету з бездакорнай рэпутацыяй і самымі высокімі стандартамі якасці. "Гэтай падзеяй мы паказваем цікавасць да пашырэння прысутнасці на міжнародных рынках", - падкрэсліў кіраўнік урада.

Прэм'ер-міністр звярнуў увагу, што Беларусь - краіна з адкрытай эканомікай, 2/3 прадукцыі, якая вырабляецца, экспартуецца, і рэспубліка не можа быць убаку ад эканамічных працэсаў, што адбываюцца ў свеце.

Паводле яго слоў, сёння ў эканоміцы Беларусі абазначыліся новыя кропкі росту. Нараўне з традыцыйна моцнымі галінамі-брэндамі (машынабудаванне, сельская гаспадарка, харчовая прамысловасць) актыўна развіваецца сфера паслуг - транспартна-лагістычная галіна, турызм. Найбольш перспектыўным Сяргей Румас назваў ІТ-сектар. "Яго імклівы рост (30 працэнтаў у год) і экспартны патэнцыял перасягаюць любую іншую галіну эканомікі. Рашэнне аб развіцці ў Беларусі лічбавай эканомікі прынята на вышэйшым узроўні", - адзначыў прэм'ер-міністр.

Цэнтрам развіцця беларускага ІТ-сектара з'яўляецца Парк высокіх тэхналогій. Тут створаны беспрэцэдэнтныя льготы і гарантыі для рэзідэнтаў. "І інвестары паверылі нам. Сёння на Дні рынкаў капіталу Беларусі ІТ-сектару прысвечаны асобны блок. Мы хочам прадэманстраваць, што, называючы Беларусь "Сіліконавай далінай Усходняй Еўропы", журналісты The Wall Street Journal ніколькі не перабольшвалі", - падкрэсліў Сяргей Румас.

Ён нагадаў, што Беларусь у 2017 годзе вярнулася на міжнародны фінансавы рынак з суверэннымі  еўрааблігацыямі. Акрамя таго, карпаратыўным пазычальнікам на знешнім рынку стала кампанія "Еўрагандаль". У гэтым годзе дэбютныя здзелкі па размяшчэнні еўрааблігацый правёў спецыялізаваны фінансавы інстытут - Банк развіцця Беларусі, ён размясціў не толькі класічны выпуск у доларах, але таксама першы і знакавы для краіны выпуск еўрааблігацый у беларускіх рублях. "Відавочна, што прысутнасць эмітэнтаў з Беларусі на міжнародным фінансавым рынку будзе пашырацца", - лічыць Сяргей Румас.

У 2018 годзе Беларусь дабілася пераходу з сёмай у шостую групу па краінавай класіфікацыі Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (АЭСР), і, паводле слоў прэм'ер-міністра, краіна не збіраецца спыняцца на дасягнутым. "Усе мы ведаем, наколькі кансерватыўныя ў сваіх ацэнках міжнародныя рэйтынгавыя агенцтвы. Таму мы зацікаўлены ў адкрытых сустрэчах з інвестарамі і прадастаўленні інфармацыі па любых пытаннях з першых рук. Мы дэманструем шчырую гатоўнасць да ўсталявання дзелавых сувязей з новымі партнёрамі на прынцыпах адкрытасці і празрыстасці, парытэту ўзаемных інтарэсаў", - рэзюмаваў Сяргей Румас.

Дзень рынкаў капіталу - першае для Беларусі мерапрыемства ў такім фармаце на Лонданскай фондавай біржы. З улікам ролі Лондана як сусветнага фінансавага цэнтра беларускі бок бачыць значны патэнцыял двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы банкаўскай справы і фінансаў. Лондан неаднаразова станавіўся пляцоўкай для правядзення беларускіх інвестыцыйных форумаў і прэзентацый.

Belarus Capital Markets Day нацэлены ў першую чаргу на інвестараў у даўгавыя каштоўныя паперы з фіксаванай даходнасцю і на партфельных інвестараў у акцыянерны капітал. Мерапрыемства прадугледжвае некалькі тэматычных блокаў: "Макраэканоміка і манетарны сектар Беларусі", "Дэбют прыватнай кампаніі на міжнародных рынках капіталу", "Банкаўскі сектар Беларусі", "Тэхналогіі як драйвер эканомікі Беларусі". У тэматычных блоках запланаваны ўдзел прадстаўнікоў банкаўскага і карпаратыўнага сектара Беларусі, у тым ліку дзеючых або патэнцыяльных эмітэнтаў еўрааблігацый, арганізацый, якія плануюць продаж акцый замежным інвестарам, і прадстаўнікоў міжнародных фінансавых інстытутаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс