Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

14 Jul 2015

Беларусь зацікаўлена ў супрацоўніцтве з Японіяй у вытворчасці электрамабіляў

14 ліпеня, Мінск /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена ў супрацоўніцтве з Японіяй у вытворчасці электрамабіляў. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Японіі Сяргей Рахманаў перад пачаткам беларуска-японскай бізнес-сустрэчы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Для Беларусі ў першую чаргу цікава вытворчасць аўтакампанентаў і новых відаў аўтамабіляў, напрыклад, электрамабіляў, якія, безумоўна, будуць займаць сваю нішу, гэта ніша пашыраецца. Цяпер мы вядзём перагаворы з зацікаўленымі з беларускага і японскага бакоў", - адзначыў Сяргей Рахманаў.

Ён канстатаваў, што з пункту гледжання актываў на беларускім рынку японскія кампаніі пакуль крыху адстаюць ад шэрага заходніх, кітайскіх фірм. "Мы пастаянна ўказваем на гэта нашым партнёрам у Японіі. Важна, што сярод партнёраў, якія прыехалі ў Мінск, ёсць прадстаўнікі фірм, зацікаўленых у супрацоўніцтве ў аўтамабільнай галіне", - сказаў пасол.

Сёння ў Мінску праходзіць беларуска-японская бізнес-сустрэча, удзел у якой прымаюць кіраўнікі каля 20 вядучых японскіх кампаній, у тым ліку "Міцубісі Мотарс Рус", "Хітачы Канстракшн Машынеры", "Соджыц", "Панасонік Рус".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі