Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

1 Ліп 2016

Беларусь зацікаўлена ў рэалізацыі сумесных з Германіяй інвестпраектаў

1 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена ў рэалізацыі сумесных з Германіяй інвестыцыйных праектаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства эканомікі Беларусі.

"У Мінэканомікі 30 чэрвеня адбылася сустрэча міністра эканомікі Уладзіміра Зіноўскага, першага намесніка міністра Аляксандра Забароўскага з дэлегацыяй нямецкага саюза гандлёва-прамысловых палат на чале з намеснікам галоўнага кіраўніка Фолькерам Траерам. На сустрэчы абмяркоўваліся тэмы эканамічнага і інвестыцыйнага ўзаемадзеяння Беларусі і Германіі", - растлумачылі ў ведамстве.

Уладзімір Зіноўскі, адкрываючы сустрэчу, адзначыў высокую зацікаўленасць беларускага боку ў супрацоўніцтве з нямецкім бізнесам, рэалізацыі сумесных інвестыцыйных праектаў і запрасіў германскія кампаніі ў Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень".

Першы намеснік міністра Аляксандр Забароўскі адзначыў добры прагрэс у сумеснай рабоце беларускіх і нямецкіх бізнесменаў, дасягнуты ў бягучым годзе, нягледзячы на рост няпэўнасці ў рэгіянальнай і глабальнай эканоміцы, звязаны з нядаўнімі падзеямі ў ЕС і сітуацыяй на спотавых фінансавых рынках. "Гэтыя фактары ўскладняюць планаванне і прыняцце рашэнняў аб сумесных праектах, ацэнку рызык, магчымасці прыцягнення капіталу і пабудову доўгатэрміновых планаў супрацоўніцтва", - канстатаваў Аляксандр Забароўскі.

Гаворачы аб спосабе барацьбы з няпэўнасцю, што выкарыстоўваецца ў Беларусі, першы намеснік міністра падкрэсліў, што бізнес мінімізуе свае камерцыйныя рызыкі праз двухбаковыя кантакты і сумесную рэалізацыю эфектыўных праектаў. "А задача дзяржавы ў сувязі з гэтым - ствараць для бізнесу больш камфортныя ўмовы работы і зразумелыя правілы гульні на доўгатэрміновую перспектыву", - падкрэсліў ён. У якасці прыкладу такой работы Аляксандр Забароўскі прывёў парк "Вялікі камень", а таксама свабодныя эканамічныя зоны, ільготны рэжым якіх гарантаваны дзяржавай.

У сваю чаргу Фолькер Траер адзначыў важнасць камунікацыі, кааперацыі і супрацоўніцтва для развіцця эканамічных і інвестыцыйных сувязей паміж Беларуссю і Германіяй, высока адазваўся аб патэнцыяле нашай краіны і магчымасцях паляпшэння дынамікі двухбаковага тавараабароту і прыцягваемых у Беларусь інвестыцый з Германіі.

Аляксандр Забароўскі праінфармаваў нямецкіх гасцей аб асноўных напрамках развіцця беларускай эканомікі, якія будуць садзейнічаць росту яе канкурэнтаздольнасці,інвестыцыйных магчымасцях Беларусі, перспектыўных напрамках работы замежных кампаній на беларускім рынку з улікам стварэння Міністэрства антыманапольнага рэгулявання.

У другой палавіне 2016 года пройдзе шэраг двухбаковых мерапрыемстваў беларуска-нямецкага супрацоўніцтва, і бакі дамовіліся садзейнічаць удзелу кампаній і фізічных асоб дзвюх краін у іх правядзенні.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі