У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

28 Чэр 2012

Беларусь заключыла з Венесуэлай кантракты на $5 млрд.

28 чэрвеня, Каракас /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Венесуэла плануюць у бліжэйшыя гады рэалізаваць сумесныя праекты агульным коштам амаль $5 млрд. Аб гэтым, каменціруючы дакументы, падпісаныя ў ходзе візіту ў Каракас Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, заявіў журналістам першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Падпісаныя ў ходзе візіту 24 дакументы прадугледжваюць сумарны іх кошт каля $5 млрд.", - сказаў Уладзімір Сямашка.

Так, рэалізацыя кантракта на будаўніцтва ЦЭЦ магутнасцю 600 МВт у прамысловай зоне Санта Інес прадугледжвае фінансаванне ў аб'ёме $1 млрд. 280 млн.

Таксама падпісана пагадненне на праектаванне і будаўніцтва газаправода Баркісімета-Барынас працягласцю 260 км. Праект ацэньваецца ў $300 млн.

"Мы дамовіліся развіваць газавы напрамак нашага супрацоўніцтва, выкарыстоўваючы спадарожны пры здабычы нафты газ па розных напрамках", - заявіў Уладзімір Сямашка. Размова ідзе аб пераводзе аўтамабіляў на газаматорнае паліва. Беларускімі спецыялістамі ўжо газіфікаваны мікрараён Сукрэ венесуэльскай сталіцы, дзе пражывае 2 млн. жыхароў.

Як адзначыў Уладзімір Сямашка, беларускі бок прадаўжае будаўніцтва ў Венесуэле аграгарадка на 500 дамоў прысядзібнага тыпу, з вялікай малочнатаварнай фермай, малаказаводам і птушкафабрыкай. "Уга Чавес прапанаваў нам пабудаваць яшчэ 4 такія аграгарадкі", - паведаміў першы віцэ-прэм'ер.

Да ліку буйных належыць і праект па ўзвядзенню домабудаўнічых прадпрыемстваў, які ацэньваецца прыкладна ў $300 млн.

Таксама падпісаны кантракты на пастаўку беларускай тэхнікі - 500 энерганасычаных трактароў і 300 трактароў малой магутнасці. Акрамя таго, у Венесуэле будуць узводзіцца комплексы па захоўванню і перапрацоўцы збожжа.

Па выніках перагавораў падпісаны мемарандум аб прапрацоўцы пытання па будаўніцтву некалькіх прадпрыемстваў па вытворчасці тэхнікі для здабычы нафты, сейсмаразведцы. Разглядаецца магчымасць па стварэнню СП па распрацоўцы фасфарытаў. Не выключана, што ў перспектыве гэта сыравіна будзе пастаўляцца на Гомельскі хімічны завод.

"Нашы сумесныя праекты рэалізуюцца паспяхова. Пабудаваны тры заводы: трактарны, аўтамабільны, а таксама буйнейшы ў Лацінскай Амерыцы цагельны завод. Тут будуецца жыллё, цяпер мы будуем у Каракасе мікрараён на 10 тыс. кватэр, праект ацэньваецца ў $1 млрд. 82 млн.", - паведаміў Уладзімір Сямашка.

Паводле яго слоў, сумарны эфект ад рэалізацыі раней дасягнутых дамоўленасцей ужо склаў $2,9 млрд.

У цэлым Беларусь задаволена супрацоўніцтвам з Венесуэлай па будаўніцтву ў гэтай краіне зборачных вытворчасцей беларускай тэхнікі. "Праекты ішлі цяжка, былі розныя няўвязкі, якія характэрны для любога будаўніцтва. Трэба таксама разумець спецыфіку такой работы, паколькі ўсё ж такі будавалі за акіянам", - сказаў першы віцэ-прэм'ер.

"Ацэнка рэалізацыі гэтых праектаў прэзідэнтам Чавесам такая: заводы былі пабудаваны ў рэкордна кароткія тэрміны", - адзначыў Уладзімір Сямашка. Так, трактарны завод па вытворчасці 10 тыс. адзінак тэхнікі пабудаваны за год і тры месяцы, аўтамабільны, які будзе выпускаць 5 тыс. грузавікоў, - за паўтара года. Заводы сёння працуюць, з канвеера выходзіць першая прадукцыя, якая патрэбна як для Венесуэлы, так і для іншых краін Лацінскай Амерыкі. Адным з базавых прынцыпаў гэтых кантрактаў з'яўляецца выхад на максімальную лакалізацыю, з улікам тэхналагічнага ўзроўню прадпрыемстваў Венесуэлы.

Паводле слоў Уладзіміра Сямашкі, цяпер будуецца трэці завод па вытворчасці камунальнай і дарожна-будаўнічай тэхнікі. Па кантракту будаўніцтва павінна быць завершана да канца красавіка 2013 года. "Але я думаю, што ўжо да лютага наступнага года мы запусцім завод па выпуску амаль 3,5 тыс. адзінак гэтай тэхнікі", - сказаў першы віцэ-прэм'ер.

Таксама прапрацоўваецца пытанне аб стварэнні лініі па выпуску аўтобусаў МАЗ. "Мы гатовы перадаць сюды базавую мадэль аўтобуса МАЗ, крыху дапрацаваць яго канструкцыю, з улікам кліматычных умоў Венесуэлы, - расказаў Уладзімір Сямашка. - Праз некалькі месяцаў беларускі бок падрыхтуе некалькі доследных узораў і бясплатна перадасць у Венесуэлу на выпрабаванні".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску