Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

29 Dec 2020

Беларусь з запускам першага блока АЭС эканоміць на закупках газу каля $750 тыс. у дзень - Галоўчанка

Беларусь з запускам першага блока АЭС эканоміць на закупках газу каля $750 тыс. у дзень - Галоўчанка
Фота з архiва

29 снежня, Салігорск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь з запускам першага блока АЭС эканоміць на закупках газу каля $750 тыс. у дзень, паведаміў сёння журналістам прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка ў час наведвання ААТ "Беларуськалій", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Толькі за кошт уключэння ў сістэму першага энергаблока і эканоміі пэўнага аб'ёму прыроднага газу ў дзень краіна эканоміць каля $750 тыс.", - сказаў Раман Галоўчанка.

Пры гэтым ён звярнуў увагу, што цяпер ідзе доследна-прамысловая эксплуатацыя першага энергаблока, рэактарная ўстаноўка працуе пакуль прыкладна на 75 працэнтаў магутнасці. "Але ўжо пэўны аб'ём газу мы замяшчаем і такую суму для краіны эканомім", - канстатаваў прэм'ер-міністр.

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце "АЭС-2006" паблізу Астраўца Гродзенскай вобласці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі