У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

26 Май 2017

Беларусь з самага пачатку адказна і транспарэнтна падыходзіць да будаўніцтва БелАЭС

26 мая, Астравец /Кар. БЕЛТА/. Беларусь з самага пачатку адказна і вельмі транспарэнтна падыходзіць да будаўніцтва БелАЭС, заявіў карэспандэнту БЕЛТА начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык у час наведвання замежнымі дыпламатамі пляцоўкі будаўніцтва Беларускай АЭС.

"Беларусь з самага пачатку адказна і вельмі транспарэнтна падыходзіць да рэалізацыі свайго нацыянальнага ядзернага энергетычнага праекта, - падкрэсліў дыпламат. - Пляцоўку будаўніцтва ўжо наведалі дзясяткі міжнародных дэлегацый, у тым ліку кіраўніцтва Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі, іншых міжнародных структур. Сёння гэта наша сумеснае мерапрыемства, сумеснае пачынанне, якое мы рэалізавалі, рэагуючы ў тым ліку на пажаданні і ініцыятыву з боку шэрага паслоў, якім цікава ведаць, як ідзе будаўніцтва".

Дзмітрый Мірончык расказаў, што ў Астравец прыбыла вялікая група дыпламатаў - больш за 25 чалавек. Гэта паслы, часовыя павераныя, старшыя дыпламаты акрэдытаваных у Мінску пасольстваў. "Геаграфія самая шырокая: прадстаўлены амаль усе нашы краіны-суседзі, сярод іх Расія - наш стратэгічны партнёр па рэалізацыі праекта. Прысутнічае пасол Украіны, прадстаўнікі польскага пасольства, а таксама іншых еўрапейскіх краін, у прыватнасці, паслы Вялікабрытаніі, Германіі, Швецыі. Таксама сёння тут ёсць дыпламаты, якія прадстаўляюць Сербію, Фінляндыю, Нідэрланды, Японію", - удакладніў прэс-сакратар МЗС.

На жаль, адзначыў ён, прадстаўнікі літоўскага пасольства, якія першапачаткова пацвердзілі свой удзел у паездцы, у апошні момант адмовіліся. "Таксама няма сёння літоўскай прэсы з намі, хоць мы іх запрашалі і нават акрэдытавалі прадстаўнікоў літоўскага інфармацыйнага агенцтва, - звярнуў увагу Дзмітрый Мірончык. - Але мы гатовы і сёння, і ў далейшым прадастаўляць усю неабходную інфармацыю нашым суседзям і іншым краінам, якім гэта цікава".

З дыпламатамі на пляцоўцы будуць сустракацца кампетэнтныя прадстаўнікі беларускага боку: намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк, дырэктар БелАЭС, галоўны інжынер.

Беларуская АЭС - праект па будаўніцтве атамнай электрастанцыі новага пакалення "тры плюс" з двума энергаблокамі ВВЭР-1200 МВт, які рэалізуецца за 18 км ад Астраўца (Гродзенская вобласць). Першы энергаблок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2019 годзе, другі - у 2020-м.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс