Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

30 Крс 2020

Беларусь з 1 мая зніжае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

Беларусь з 1 мая зніжае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты
Фота з архiва

30 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь з 1 мая зніжае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, што вывозяцца з краіны за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў ад 29 красавіка 2020 года нумар 259, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту складзе $6,8 за 1 т (раней - $52).

Пошліна на прамагонны бензін зніжана з $28,6 да $3,7 за 1 т. На таварныя бензіны, лёгкія і сярэднія дыстыляты - з $15,6 да $2 за 1 т. Такая ж пошліна ўстаноўлена з 1 мая адносна дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолаў, змазачных і іншых масел.

Раней стаўкі вывазных мытных пошлін адносна сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, змяняліся 1 красавіка. Тады яны былі таксама зніжаны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі