Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

30 Jun 2020

Беларусь з 1 ліпеня павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

Беларусь з 1 ліпеня павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты
Фота з архiва

30 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь з 1 ліпеня павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў ад 29 чэрвеня 2020 года нумар 378, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту складзе $37,8 за 1 т (раней - $8,3).

Пошліна на прамагонны бензін павышана з $4,5 да $20,7 за 1 т. На таварныя бензіны, лёгкія і сярэднія дыстыляты - з $2,4 да $11,3 за 1 т. Такая ж пошліна ўстаноўлена адносна дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолаў, змазачных і іншых масел.

Раней стаўкі вывазных мытных пошлін адносна сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, змяняліся 1 чэрвеня. Тады яны таксама павышаліся.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі