У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

31 Стд 2019

Беларусь з 1 лютага зніжае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

Беларусь з 1 лютага зніжае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

31 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь з 1 лютага зніжае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, вывозімыя за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў ад 30 студзеня 2019 года нумар 62, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту будзе зніжана з $89 да $80,7 за 1 т. Пошліна на прамагонны бензін знізіцца з $48,9 да $44,3 за 1 т, на таварныя бензіны - з $26,7 да $24,2 за 1 т.

Пошліна на лёгкія, сярэднія дыстыляты складзе $24,2 за 1 т (была $26,7). Такая ж пошліна ўстаноўлена адносна дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолаў, змазачных і іншых масел.

Папярэдні раз стаўкі вывазных мытных пошлін адносна сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, змяняліся 1 студзеня 2019 года. Тады яны таксама былі зніжаны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску