Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

28 Врс 2015

Беларусь выбрана ў склад рабочай групы па стратэгічных рамках і бюджэце праграм ЮНКТАД

28 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь выбрана ў склад рабочай групы па стратэгічных рамках і бюджэце праграм ЮНКТАД на 2016 год. Такое рашэнне прыняў Савет па гандлі і развіцці Канферэнцыі ААН па гандлі і развіцці (ЮНКТАД), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага МЗС.

Рабочая група па стратэгічных рамках і бюджэце праграм з'яўляецца адным з ключавых органаў ЮНКТАД, які ажыццяўляе падрыхтоўку рашэнняў па пытаннях размеркавання бюджэтных і пазабюджэтных сродкаў, у тым ліку, у частцы тэматычных і геаграфічных напрамкаў тэхнічнай дапамогі канферэнцыі. "Выбранне Беларусі ў склад гэтага аднаго з найважнейшых органаў сістэмы ААН сведчыць аб прызнанні нашай актыўнай ролі ў арганізацыі", - падкрэслілі ў прэс-службе.

"Беларусь мае намер мэтанакіравана ўдзельнічаць у дзейнасці рабочай групы ў мэтах мабілізацыі максімальнай увагі і рэсурсаў ЮНКТАД для вырашэння прыярытэтных пытанняў эканамічнага парадку дня нашай краіны і рэгіёна Еўразійскага эканамічнага саюза", - адзначылі ў МЗС.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі