Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

7 Кст 2016

Беларусь вядзе перагаворы з Іранам па пастаўках нафты

7 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь вядзе перагаворы з Іранам па пастаўках нафты, заявіў сёння Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, выступаючы са зваротам да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу пятага і шостага скліканняў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Цяпер мы вядзём перагаворы з Іранам, які проста кідаецца ў пошуках, куды паставіць нафту. І гатовы нам зніжаць цану, аж да таго, што мы ім прадаставім усе магчымасці на Мазырскім або іншым заводзе: перапрацоўвайце сваю нафту, прадавайце, дзе лічыце патрэбным. Яны гэта ўспрымаюць", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, перад урадам пастаўлена задача па пошуку альтэрнатывы расійскай нафце. "Мы дамовіліся, сёння загружаны танкер ідзе ў Адэсу, і пачнём пастаўляць праз Украіну на Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод", - расказаў Прэзідэнт.

Таксама, паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, Беларусь вернецца да будаўніцтва нафтаправода з Балтыкі. Акрамя таго, ён запатрабаваў неадкладна скончыць мадэрнізацыю Наваполацкага нафтаперапрацоўчага завода.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі