Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

9 Врс 2020

Беларусь ва ўмовах пандэміі менш за іншыя краіны ЕАЭС скараціла пастаўкі тавараў на агульны рынак

Беларусь ва ўмовах пандэміі менш за іншыя краіны ЕАЭС скараціла пастаўкі тавараў на агульны рынак
Фота з архiва

9 верасня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларусь ва ўмовах пандэміі COVID-19 здолела менш за іншыя краіны Еўразійскага эканамічнага саюза скараціць пастаўкі тавараў на агульны рынак. Аб гэтым паведаміла сёння ў час анлайн-брыфінгу памочнік старшыні Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Ія Малкіна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Аб'ём узаемнага гандлю ў дзеючых умовах, безумоўна, скараціўся ва ўсіх краінах саюза і ў I паўгоддзі быў $24 млрд. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года гэта скарачэнне склала крыху больш за 14 працэнтаў, - сказала Ія Малкіна. - Разам з тым па Беларусі адзначаны найменшы спад паставак на агульны рынак: толькі 6,1 працэнта, аб'ём экспарту ў краіны ЕАЭС склаў каля $6,5 млрд".

Паводле слоў памочніка, найбольшы спад прадэманстраваў Кыргызстан - на 25 працэнтаў, экспартныя пастаўкі ў ЕАЭС склалі толькі $219,5 млн. "Па астатніх краінах таксама назіралася скарачэнне экспартных паставак на тэрыторыю саюза: Арменія - на 18 працэнтаў (аб'ём экспарту - $273,5 млн ), Казахстан - на 19,7 працэнта (аб'ём экспарту - $2,39 млрд). Расія зведала спад на 16 працэнтаў (аб'ём экспарту - $15,18 млрд)", - праінфармавала яна.

У той жа час Ія Малкіна падкрэсліла: ва ўзаемным гандлі краін ЕАЭС у чэрвені ўжо намеціўся пэўны рост. "У параўнанні з маем ён паказаў дадатную дынаміку і вырас прыкладна на 14,6 працэнта", - канстатавала памочнік старшыні Калегіі ЕЭК.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі