Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

24 Лют 2016

Беларусь увайшла ў пяцёрку сусветных лідараў па закупках золата ў студзені - МВФ

24 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь увайшла ў пяцёрку сусветных лідараў па закупках золата ў студзені. Такія даныя абнародаваў Міжнародны валютны фонд, паведамляе БЕЛТА.

Беларусь купіла ў студзені 33 тыс. унцый золата і заняла чацвёртае месца ў спісе лідараў па закупках гэтага каштоўнага металу. На першым месцы - Расія (688 тыс. унцый каштоўнага металу), далей ідуць Турцыя і Казахстан (па 38 тыс. унцый). Замыкае пяцёрку лідараў Малайзія (10 тыс. унцый). Пры гэтым у статыстыцы МВФ за студзень пакуль не адлюстраваны даныя па Кітаі (паводле раней агучаных краінай даных, Кітай закупіў у першы месяц 2016 года 520 тыс. унцый золата).

Паводле інфармацыі Міжнароднага валютнага фонду, буйнейшымі прадаўцамі золата са сваіх золатавалютных запасаў сталі Мазамбік (50 тыс. унцый) і Канада (50 тыс. унцый).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі