Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

26 Ліп 2019

Беларусь уступае ў Міжнародную арганізацыю камісіі па каштоўных паперах

Беларусь уступае ў Міжнародную арганізацыю камісіі па каштоўных паперах
Фота з архіва

26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь уступае ў Міжнародную арганізацыю камісій па каштоўных паперах. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 436 ад 1 ліпеня 2019 года, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У мэтах забеспячэння эфектыўнага супрацоўніцтва Міністэрства фінансаў з Міжнароднай арганізацыяй камісій па каштоўных паперах Савет Міністраў згадзіўся з прапановай Міністэрства фінансаў аб яго уступленні ў гэту арганізацыю ў якасці асацыіраванага члена.

Згодна з пастановай выплата штогадовага ўзносу, звязанага з членствам Мінфіна ў гэтай міжнароднай фінансавай арганізацыі, можа ажыццяўляцца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, што прадугледжваюцца ва ўстаноўленым парадку на гэтыя мэты ў законе аб рэспубліканскім бюджэце на адпаведны фінансавы год.

Міжнародная арганізацыя камісій па каштоўных паперах - міжнародная фінансавая арганізацыя, якая аб'ядноўвае нацыянальныя органы рэгулявання рынку каштоўных папер. Штаб-кватэра арганізацыі знаходзіцца ў Мадрыдзе (Іспанія). Цяпер (па стане на май 2019-га) у арганізацыі 225 удзельнікаў. Члены арганізацыі рэгулююць рынкі каштоўных папер, на якія прыпадае больш за 95 працэнтаў сусветнага рынку каштоўных папер.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі