У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

10 Врс 2018

Беларусь у студзені-ліпені павялічыла экспарт тавараў і паслуг на 18,8 працэнта

10 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь у студзені-ліпені 2018 года павялічыла экспарт тавараў і паслуг у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 18,8 працэнта да $23,7 млрд. Аб гэтым сведчаць статыстычныя даныя, апублікаваныя на сайце Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА.

Знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг склаўся ў суме $47,1 млрд, што на 20,1 працэнта больш, чым у студзені-ліпені 2017 года. У тым ліку экспарт склаў $23,7 млрд, імпарт - больш як $23,3 млрд (рост на 21,3 працэнта). Дадатнае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі склала $403,3 млн.

Знешнегандлёвы абарот тавараў вырас на 20,9 працэнта да $39,3 млрд. Экспарт тавараў павялічыўся на 19,3 працэнта да $18,8 млрд, імпарт - на 22,3 працэнта да $20,4 млрд. Сальда склалася адмоўным у памеры $1,6 млрд (у студзені-ліпені 2017 года яно таксама было адмоўным і складала $929,7 млн).

Знешнегандлёвы абарот паслуг адзначаны на ўзроўні $7,79 млрд (116,1 працэнта да студзеня-ліпеня 2017 года). Экспарт паслуг склаў $4,9 млрд (116,8 працэнта), імпарт - $2,89 млрд (115,1 працэнта). Сальда знешняга гандлю паслугамі склалася дадатнае на ўзроўні $2 млрд (на 19,4 працэнта павялічылася ў параўнанні са студзенем-ліпенем 2017 года).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску