Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

18 Сак 2015

Беларусь у студзені-лютым выканала свае абавязацельствы па пастаўцы ў Расію нафтапрадуктаў

18 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь у студзені-лютым выканала свае абавязацельствы па пастаўцы ў Расію запланаваных аб'ёмаў нафтапрадуктаў. Аб гэтым сёння на прэс-канферэнцыі паведаміў старшыня канцэрна "Белнафтахім" Ігар Ляшэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Што датычыцца пастаўкі на расійскі рынак нафтапрадуктаў, за студзень-люты мы выканалі свае абавязацельствы. У сакавіку, калі сітуацыя з эканомікай пастаўкі змянілася, мы скарысталіся папраўкай у дамоўленасцях, якая прадугледжвае ў выпадку зніжэння даходнасці беларускага боку да правядзення кансультацый і выпрацоўкі якіх-небудзь дадатковых мер прыпыніць пастаўкі", - сказаў кіраўнік канцэрна. Ён удакладніў, што ў сакавіку паставак не было, але, калі яны стануць эканамічна выгаднымі, іх адновяць.

Па выніках першых двух месяцаў Беларусь паставіла ў Расію 140 тыс. т бензінаў.

Нядаўна СМІ распаўсюдзілі інфармацыю, што Беларусь хоча дабіцца ад Расіі зніжэння ўзгодненых раней аб'ёмаў паставак бензінаў. У прыватнасці, выданне "Ведомости" растлумачыла, што планы беларускага боку змяніліся з-за дэвальвацыі расійскага рубля і яму больш выгадна пастаўляць бензін у іншыя краіны.

Пазней інфармагенцтвы паведамлялі са спасылкай на віцэ-прэм'ера ўрада РФ Аркадзя Дварковіча, што Расія не будзе абмяжоўваць пастаўкі нафты ў Беларусь у сувязі з дзеяннямі Мінска, які знізіў аб'ём паставак нафтапрадуктаў. "Мы не будзем прымаць ніякіх сіметрычных мер з пункту гледжання паставак нафты, не будзем штучна абмяжоўваць пастаўкі", - заявіў ён журналістам у Ціхвіне.

Усяго, згодна з індыкатыўнымі балансамі паліўна-энергетычных рэсурсаў на 2015 год, у Беларусь паступіць 23 млн т нафты, у тым ліку 22 млн т трубаправодным транспартам. У сваю чаргу Беларусь павінна паставіць у Расію 1,8 млн т аўтамабільных бензінаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі