Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

10 Жнв 2012

Беларусь у I паўгоддзі стала шостай сярод асноўных гандлёвых партнёраў Расіі

10 жніўня, Мінск /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларусь у I паўгоддзі бягучага года стала шостай сярод асноўных гандлёвых партнёраў Расіі. Аб гэтым сведчаць даныя, прадастаўленыя карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні па сувязях з грамадскасцю Федэральнай мытнай службы РФ.

Паводле звестак ФМС, беларуска-расійскі тавараабарот у студзені-чэрвені склаў $18 млрд. 210,4 млн., што перавышае паказчык аналагічнага мінулагодняга перыяду на 0,2 працэнта.

У I паўгоддзі Беларусь па аб'ёму тавараабароту з Расіяй апярэджвалі Нідэрланды, аб'ём гандлю з якімі склаў $42,6 млрд. (130,6 працэнта да студзеня-чэрвеня 2011 года), Кітай - $42,1 млрд. (112,1 працэнта), Германія - $36,6 млрд. (110,5 працэнта), Украіна - $22,3 млрд. (89,4 працэнта) і Італія - $21,3 млрд. (103,4 працэнта).

Доля Беларусі ў агульным тавараабароце Расіі з замежнымі краінамі склала 4,5 працэнта.

Беларусь па ўзроўню гандлю з Расіяй апярэджвае такія краіны, як ЗША, Канада, Японія, Францыя, Вялікабрытанія.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі