Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

5 Крс 2018

Беларусь у I квартале павялічыла экспарт у Швецыю амаль на 30 працэнтаў

5 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь у I квартале 2018 года павялічыла экспарт у Швецыю амаль на 30 працэнтаў. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам старшыня БелГПП Уладзімір Улаховіч перад пачаткам семінара "Асаблівасці экспарту беларускай прадукцыі ў Швецыю", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У мінулым годзе ў нас быў устойлівы рост экспарту па ўсіх напрамках, але бывае так, што краіны, якія размешчаны недалёка ад нас, не з'яўляюцца нашымі вялікімі гандлёвымі партнёрамі. І Швецыя - адна з такіх краін. Хоць мы прыналежым да аднаго субрэгіёна, мы былі не вельмі актыўныя ў апошнія гады. Але адзначу, што ў мінулым годзе мы прыбавілі ў нашым тавараабароце, і ў першым квартале гэтага года ў нас таксама ёсць рост па тавараабароце ў памеры 29 працэнтаў", - адзначыў кіраўнік БелГПП.

Пры гэтым Уладзімір Улаховіч удакладніў, што наменклатура беларускага экспарту ў Швецыю складаецца са 140 пазіцый. "Аснова экспарту - калійныя ўгнаенні, прадукцыя нафтахіміі і металургіі. Але ёсць і невялікія таварныя пазіцыі, па якіх таксама ёсць рух. У мінулым годзе наш тавараабарот склаў $135 млн, сальда адмоўнае - пакуль мы ў экспарце прыкметна адстаём", - растлумачыў ён.

Паводле слоў старшыні БелГПП, менавіта таму для беларускіх прадпрыемстваў так важна прымаць удзел у такіх мерапрыемствах, як сённяшні семінар. "Нашы шведскія партнёры будуць на практычных прыкладах паказваць, як адкрываць не толькі рынак Швецыі, але і рынак ЕС. Мы заўсёды матывуем нашы прадпрыемствы ісці на рынкі Еўрасаюза. Калі мы сертыфікуем прадукцыю на рынак ЕС, там заўсёды вельмі высокія патрабаванні, і гэта значыць, мы павышаем канкурэнтаздольнасць нашай прадукцыі, працуем над яе якасцю, нашай гандлёвай і маркетынгавай палітыкі і ў цэлым кіраўніцкай культуры. У гэтым плане гэты семінар для нас вельмі карысны і важны", - падкрэсліў ён.

Уладзімір Улаховіч звярнуў увагу, што сярод беларускіх прадпрыемстваў, якія зацікавіліся мерапрыемствам (усяго іх каля 60), вельмі вялікі працэнт малога і сярэдняга бізнесу. "Гэта вельмі важна, бо гэты сегмент неабходна ўключаць у нашу экспартную палітыку", - заявіў ён.

Кіраўнік БелГПП звярнуў увагу і на тыя сферы, дзе Беларусь і Швецыя могуць развіваць супрацоўніцтва. Гэта праекты прамысловай кааперацыі, энергазберагальныя тэхналогіі, "зялёная" энергетыка. "Акрамя таго, гэта працяг таго вялікага праекта, які ў нас быў некалькі гадоў таму па стварэнні водаачышчальных сістэм у шэрагу беларускіх гарадоў. Ёсць і ўзровень муніцыпальнага супрацоўніцтва, дзе можна развіваць тэмы, звязаныя з мясцовымі энергетычнымі пытаннямі, перапрацоўкай адходаў. І, вядома, лес. І Беларусь, і Швецыя - лясныя дзяржавы. У Швецыі вельмі развіты гэтыя тэхналогіі, у нас яны імкліва развіваюцца - прайшла вялікая мадэрнізацыя дрэваапрацоўчага сектара - і гэта таксама поле для супрацоўніцтва", - канстатаваў ён.

Беларуская гандлёва-прамысловая палата сумесна з Нацыянальным саветам па гандлі Швецыі (Камерц-калегіяй) пры падтрымцы пасольства Швецыі ў Беларусі праводзяць семінар "Асаблівасці экспарту беларускай прадукцыі ў Швецыю". У мерапрыемстве прымаюць удзел старшыня БелГПП Уладзімір Улаховіч, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Швецыі ў Беларусі Крысціна Юханесан, эксперты Камерц-калегіі, прадстаўнікі беларускіх прадпрыемстваў і арганізацый.

На семінары будзе прадстаўлена інфармацыя аб асаблівасцях шведскага рынку, прававых аспектах і патрабаваннях пры экспарце прадукцыі ў Швецыю і краіны Еўрасаюза, аб каналах паставак і бягучых запатрабаваннях спажыўцоў. Пройдуць перагаворы прадстаўнікоў беларускіх прадпрыемстваў з экспертамі Камерц-калегіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі