Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

7 Крс 2016

Беларусь у Францыі разглядаюць як добрага партнёра для выхаду на рынак ЕАЭС

7 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь з улікам выгаднага геаграфічнага становішча варта разглядаць у якасці добрага партнёра для выхаду на рынак ЕАЭС. Такое меркаванне на сустрэчы ў Парыжы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Францыі Паўлам Латушкам выказаў прэзідэнт рэгіёна Эльзас-Шампань-Ардэны-Латарынгія Філіп Рышэр, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага МЗС.

На сустрэчы абмяркоўваліся перспектывы супрацоўніцтва паміж Беларуссю і самым буйным сельскагаспадарчым рэгіёнам Францыі. Развіццё сельскай гаспадаркі - адзін з прыярытэтных напрамкаў для Беларусі. З улікам гэтага асноўная ўвага была ўдзелена двухбаковаму супрацоўніцтву ў сферы сельскай гаспадаркі. Павел Латушка і Філіп Рышэр дамовіліся аб арганізацыі візітаў прадстаўнікоў дзелавых колаў і дзяржаўных устаноў Беларусі і Францыі з мэтай абмеркавання магчымых сумесных праектаў у сельскагаспадарчай сферы.

У сустрэчы таксама прынялі ўдзел віцэ-прэзідэнт рэгіёна, адказны за пытанні сельскай гаспадаркі, прэзідэнт групы дружбы "Францыя - Беларусь" у Нацыянальнай асамблеі Францыі. Пасол Беларусі праінфармаваў субяседнікаў аб паспяховай рэалізацыі французскімі кампаніямі шэрага праектаў у Беларусі па такіх напрамках, як, напрыклад, перапрацоўка малака, вырошчванне бульбы. Прадстаўнікі французскага боку выказалі зацікаўленасць падзяліцца з беларускімі партнёрамі вопытам работы сельскагаспадарчых кааператываў у Францыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі