Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

3 Снж 2021

Беларусь у бліжэйшыя дні ўвядзе эканамічныя санкцыі ў адказ супраць Захаду

Беларусь у бліжэйшыя дні ўвядзе эканамічныя санкцыі ў адказ супраць Захаду

3 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь у бліжэйшыя дні прыме пакет эканамічных санкцый у адказ супраць Захаду. Аб гэтым сёння заявіў журналістам прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка пасля нарады ў кіраўніка дзяржавы па сацыяльна-эканамічным развіцці краіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік урада расказаў, што на нарадзе ў тым ліку было абмеркавана нядаўняе прыняцце заходнімі краінамі чарговага пакета санкцый у адносінах да Беларусі. Ён адзначыў: беларускі бок неаднаразова папярэджваў партнёраў, што гэтага рабіць не трэба. "Па-першае, гэта нелегітымна. Па-другое, ад гэтага церпяць грамадзяне, пра якіх яны нібы клапоцяцца, прадпрыемствы. Але тым не менш гэтыя рашэнні прыняты", - канстатаваў Раман Галоўчанка.

Беларусь некалькі разоў адкладвала прыняцце жорсткіх мер у адказ, разлічваючы на разважлівасць другога боку. "Яна не была праяўлена, таму мы падрыхтавалі і ў бліжэйшыя дні ўвядзём пакет мер эканамічнага рэагавання ў адказ на тыя абмежавальныя дзеянні, якія прыняты ў адносінах да нашай краіны", - заявіў прэм'ер-міністр.

"Спіс будзе даволі вялікі. Гэта ўжо будуць не так званыя асіметрычныя меры і не фармальныя. Гэта будуць эканамічныя меры ў адказ на тое, які націск зведваем мы", - падкрэсліў Раман Галоўчанка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі