У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

25 Ліс 2019

Беларусь у 2020 годзе плануе размясціць еўрабонды на суму больш як $1 млрд

Беларусь у 2020 годзе плануе размясціць еўрабонды на суму больш як $1 млрд

25 лістапада, Лондан /Кар. БЕЛТА/. Беларусь у 2020 годзе плануе размясціць еўрабонды на суму больш як $1 млрд. Аб гэтым паведаміў 22 лістапада журналістам прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Што датычыцца 2020 года, то ў нашых планах ёсць размяшчэнне бондаў. Напэўна, будзем рабіць гэта ў Лондане. Сёння складана гаварыць аб дакладным аб'ёме, але гэта сума будзе большая за $1 млрд", - сказаў Сяргей Румас.

Паводле яго слоў, урад лічыць найбольш удалым часам для выхаду на такі рынак першы квартал 2020 года.

"Сёння ідзе планавая работа, мы ўзаемадзейнічаем з банкамі, выбіраем арганізатараў размяшчэння", - дадаў ён. Сяргей Румас удакладніў, што да канца гэтага года на адпаведны рынак выходзіць не плануецца. У гэтым няма патрэбнасці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс