Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

18 Снж 2017

Беларусь у 2018 годзе плануе прыцягнуць $1,2 млрд пазык на знешнім і ўнутраным рынках

18 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь у 2018 годзе плануе прыцягнуць $1,2 млрд пазык на знешнім і ўнутраным рынках, паведаміў міністр фінансаў Уладзімір Амарын, прадстаўляючы сёння ў парламенце пакет бюджэтных дакументаў на 2018 год, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У наступным годзе прадугледжваецца прыцягнуць сродкі ад пазык на знешнім і ўнутраным рынках - $1,2 млрд. У тым ліку мы плануем атрымаць 6-ы і 7-ы траншы крэдыту ЕФСР, а таксама ажыццявіць выпуск Мінфінам еўрааблігацый на суму $600 млн на знешнім рынку і прыцягнуць на ўнутраным рынку $400 млн (такую ж суму мы прыцягнулі і ў бягучым годзе)", - расказаў міністр.

Уладзімір Амарын удакладніў, што на 2018 год даўгавыя абавязацельствы Беларусі ацэньваюцца ў $3,8 млрд, у тым ліку на пагашэнне асноўнага доўгу пойдзе $2,5 млрд і на яго абслугоўванне - больш за $1,2 млрд. "Абслугоўванне дзярждоўгу поўнасцю ажыццяўляецца за кошт агульных даходаў бюджэту. На пагашэнне валютнага дзярждоўгу будуць накіраваны недаўгавыя крыніцы, гэта значыць вывазныя мытныя пошліны на нафтапрадукты (гэта $486,5 млн), а таксама валютныя астаткі сродкаў рэспубліканскага бюджэту ў суме $850 млн, сфарміраваныя ад размяшчэння ў бягучым годзе еўрааблігацый Беларусі", - растлумачыў міністр.

Беларусь у гэтым годзе практычна поўнасцю разлічылася па даўгах. "Апошнія снежаньскія выплаты (каля $200 млн) мы ажыццявім у планавым парадку, - адзначыў Уладзімір Амарын. - Мы ў гэтым годзе выйшлі на знешні рынак еўрааблігацый - $1,4 млрд запазычылі, у тым ліку і для таго, каб выконваць абавязацельствы ў бягучым годзе і па другім траншы еўрааблігацый у студзені 2018 года ў суме $800 млн".

Міністр фінансаў нагадаў, што праектам бюджэту на 2018 год прапануецца зацвердзіць ліміт унутранага дзяржаўнага доўгу Беларусі ў памеры Br10 млрд, а ліміт знешняга дзярждоўгу Беларусі ў памеры $19,6 млрд. "Пры выкананні названых лімітаў індыкатары эканамічнай бяспекі па дзярждоўгу на канец 2018 года будуць выкананы. Суадносіны дзяржаўнага доўгу і ВУП не перавысяць 44,5 працэнта, а доўгу сектара дзяржкіравання - 46,9 працэнта пры парогавых значэннях эканамічнай бяспекі 45 працэнтаў і 50 працэнтаў адпаведна", - сказаў Уладзімір Амарын.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі