Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

27 Ліп 2018

Беларусь у 2018 годзе плануе паставіць у Кітай сельгаспрадукцыі на $100 млн

27 ліпеня, Пухавіцкі раён /Кар. БЕЛТА/. Беларусь плануе паставіць у Кітай у 2018 годзе сельгаспрадукцыі на $100 млн, паведаміў сёння журналістам намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіл Русы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У мінулым годзе мы паставілі сельгаспрадукцыі ў Кітай на $17 млн. Мы лічым, што гэтага мала, паколькі рынак вельмі вялікі. Ставім перад сабой задачу, што ў гэтым годзе мы павінны паставіць у КНР сельгаспрадукцыі на $100 млн", - сказаў Міхаіл Русы.

У гэтым годзе пастаўлены ўжо ў Кітай першыя партыі паўфабрыкатаў з ялавічыны вытворчасці ТАА "Вялес-Міт" і ААТ "Магілёўскі мясакамбінат". Нарошчваюцца адгрузкі малочнай прадукцыі. Для паставак у Кітай адкрыты такія беларускія птушкафабрыкі, як ААТ "Агракамбінат "Дзяржынскі", ААТ "Віцебская бройлерная птушкафабрыка", ААТ "Птушкафабрыка "Дружба", СЗАТ "Сервалюкс", ААТ "Смалявічы Бройлер".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі