Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

12 Сак 2019

Беларусь у 2018 годзе павялічыла экспарт высокатэхналагічнай прадукцыі на 20 працэнтаў да $14 млрд

Беларусь у 2018 годзе павялічыла экспарт высокатэхналагічнай прадукцыі на 20 працэнтаў да $14 млрд

12 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь у 2018 годзе павялічыла экспарт высокатэхналагічнай прадукцыі на 20 працэнтаў амаль да $14 млрд Аб гэтым паведаміў сёння журналістам старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Аляксандр Шумілін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Значна павялічаны экспарт IT-паслуг. Выйшлі на новыя рынкі збыту, пачалі пастаўкі высокатэхналагічнай прадукцыі ў Іспанію, краіны Афрыканскага кантынента", - сказаў Аляксандр Шумілін.

У ліку найбольш папулярнай за мяжой беларускай высокатэхналагічнай прадукцыі старшыня ДКНТ адзначыў інтэгральныя мікрасхемы, медыцынскае абсталяванне. "Стварылі камп'ютарны тамограф, заказы ідуць у тым ліку на экспарт", - дадаў ён.

Доля экспарту высокатэхналагічнай прадукцыі ў агульным аб'ёме беларускага экспарту ў 2018 годзе склала 33,2 працэнта, што на 1 працэнтны пункт больш, чым у 2017-м.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі