У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

26 Лют 2015

Беларусь у 2015 годзе разлічвае падвоіць экспарт электраэнергіі

26 лютага, Мінск /Таццяна Іванюк - БЕЛТА/. Беларусь у 2015 годзе разлічвае падвоіць экспарт электраэнергіі. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі міністр энергетыкі Уладзімір Патупчык, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА.

"Калі ўсё пойдзе так, як мы разлічваем, то ў 2015 годзе экспарт электраэнергіі з Беларусі можа скласці 1 млрд кВт.гадз, у той час як у 2014 годзе - амаль 500 млн кВт.гадз", - адзначыў міністр. Такі аб'ём, як звярнуў увагу міністр, Беларусь можа экспартаваць упершыню.

Паводле слоў Уладзіміра Патупчыка, цяпер энергетыкі актыўна прапрацоўваюць розныя напрамкі паставак электраэнергіі за мяжу. "Вельмі вялікая цікавасць у палякаў. Сёння вырашаем чыста тэхнічныя задачы, якія дадуць магчымасць пастаўляць электраэнергію ў Польшчу", - удакладніў кіраўнік ведамства. Зацікаўленасць у закупках беларускай электраэнергіі выказала і Украіна. "Мы гатовы прапанаваць украінскаму боку пастаўляць электрычную энергію на іх рынак", - рэзюмаваў міністр.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску