Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

14 Jan 2015

Беларусь у 2015 годзе плануе імпартаваць з Расіі каля 2,8 млрд кВт.гадз электраэнергіі

14 студзеня, Мінск /Таццяна Іванюк - БЕЛТА/. Беларусь плануе ў 2015 годзе імпартаваць з Расіі каля 2,8 млрд кВт.гадз электраэнергіі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла прэс-сакратар Міністэрства энергетыкі Беларусі Жанна Зянькевіч.

"Гэта складае каля 7 працэнтаў ад запланаванага спажывання электраэнергіі", - адзначыла прэс-сакратар і дадала, што ў бягучым годзе ў Беларусі плануецца выкарыстаць 38,5 млрд кВт.гадз электраэнергіі.

Жанна Зянькевіч звярнула ўвагу, што Беларусь кожны год зніжае імпарт электраэнергіі. "Так, у 2014 годзе ў параўнанні з 2012 годам аб'ёмы, што закупляюцца звонку, знізіліся амаль у два разы. У 2012-м гэта было 7,9 млрд кВт.гадз, 2013-м - 6,7 млрд кВт.гадз, 2014-м - 3,8 млрд кВт.гадз", - удакладніла яна.

Паводле інфармацыі прэс-сакратара, Беларусь у бягучым годзе будзе закупляць толькі расійскую электраэнергію. Дагавор з Украінай на пастаўку не заключаўся.

Сродкі масавай інфармацыі 13 студзеня паведамілі аб поўным спыненні экспарту электраэнергіі ў Беларусь і Малдову са спасылкай на ўкраінскае Міністэрства энергетыкі і вугальнай прамысловасці. У сувязі з гэтым прэс-сакратар паведаміла, што Беларусь не атрымлівае ўкраінскую электраэнергію з кастрычніка мінулага года. Тады ў Мінэнерга Беларусі паступіла пісьмо ДП "НЭК Укрэнерга" аб тым, што ўкраінскае міністэрства вырашыла спыніць пастаўкі электраэнергіі ў Беларусь з 1 кастрычніка. У балансе электрычнай энергіі Беларусі на кастрычнік 2014 года доля ўкраінскай электраэнергіі складала амаль 4,5 працэнта. Першапачаткова ў мінулым годзе планавалася імпартаваць 3 млрд кВт.гадз з Украіны і каля 1 млрд кВт.гадз з Расіі.

У Мінэнерга Беларусі запэўнілі, што наша краіна мае дастатковую колькасць міждзяржаўных сувязей па лініях электраперадачы 330-750 кВ з энергасістэмамі суседніх дзяржаў (Расіі, Украіны, краін Балтыі), што дае магчымасць, зыходзячы з існуючых балансаў суседніх энергасістэм, вызначаць напрамкі паставак электраэнергіі ў краіну. Асноўны аб'ём выпрацоўваецца ў Беларусі на ўласных энергакрыніцах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі