У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

17 Лют 2012

Беларусь у 2011 годзе ў два разы павялічыла экспарт тавараў у краіны ЕС

16 лютага, Мінск /Ганна Кот - БЕЛТА/. Беларусь у 2011 годзе ў параўнанні з 2010-м павялічыла экспарт тавараў у краіны Еўрапейскага саюза ў 2,1 раза да $15,7 млрд., паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Пры гэтым імпарт тавараў у рэспубліку з краін Еўрасаюза вырас на 15 працэнтаў і склаў $8,7 млрд. Тавараабарот з гэтымі краінамі за 2011 год у параўнанні з 2010-м павялічыўся ў 1,6 раза, дасягнуўшы $24,4 млрд. Сальда гандлю таварамі з краінамі ЕС у мінулым годзе склалася дадатнае і было $7 млрд.

У цэлым тавараабарот з краінамі па-за СНД у 2011 годзе вырас у параўнанні з 2010-м у 1,5 раза да $38,4 млрд. Экспарт беларускіх тавараў у гэтыя краіны павялічыўся ў 1,8 раза да $20,8 млрд., імпарт вырас на 23,1 працэнта да $17,7 млрд. Дадатнае сальда склала $3,1 млрд.

У 2011 годзе Беларусь таксама павялічыла экспарт тавараў у краіны СНД - у 1,4 раза да $19,5 млрд. Імпарт тавараў з гэтых краін у рэспубліку вырас на 36,8 працэнта, склаўшы $28,1 млрд. Тавараабарот з краінамі СНД у мінулым годзе павялічыўся на 39,3 працэнта да $47,6 млрд. Сальда склалася адмоўным на ўзроўні $8,6 млрд.

Пры гэтым экспарт тавараў у краіны Мытнага саюза вырас у 1,4 раза, дасягнуўшы $14,3 млрд., імпарт павялічыўся на 35,6 працэнта да $25 млрд. Тавараабарот з краінамі МС за 2011 год у параўнанні з 2010-м вырас на 36,2 працэнта і склаў $39,4 млрд. Адмоўнае сальда склала $10,7 млрд.

У цэлым за 2011 год Беларусь у параўнанні з 2010 годам павялічыла знешні тавараабарот на 43 працэнты да $86 млрд. Экспарт вырас на 59,4 працэнта, склаўшы $40,3 млрд., імпарт павялічыўся на 31,1 працэнта, дасягнуўшы $45,7 млрд. Сальда склалася адмоўным на ўзроўні $5,4 млрд., знізіўшыся ў параўнанні з 2010-м на 43,2 працэнта.

У 2011 годзе зарэгістраваны аб'ёмы экспартна-імпартных аперацый Беларусі з 202 краінамі свету. Тавары пастаўляліся на рынкі 156 дзяржаў, імпартавалася прадукцыя, вырабленая ў 188 краінах. Асноўнымі гандлёвымі партнёрамі рэспублікі ў 2011 годзе былі Расія (44,9 працэнта ўсяго аб'ёму тавараабароту), Нідэрланды (7,6 працэнта), Украіна (7,2 працэнта), Германія (5,1 працэнта), Латвія (3,8 працэнта) , Кітай (3,3 працэнта), Польшча (2,8 працэнта), Бразілія і Італія (па 1,8 працэнта), Венесуэла (1,5 працэнта).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Конкурс перакладаў раней невядомага верша Максіма Багдановіча
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску