Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

10 Врс 2014

Беларусь створыць у Нігерыі зборачную вытворчасць трактароў

10 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь створыць у Нігерыі зборачную вытворчасць трактароў. Аб гэтым міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў 9 верасня на прэс-канферэнцыі ў Абуджы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

"На сустрэчы з прадстаўнікамі дзелавых колаў і бізнесменамі было адзначана, што ў вас ёсць 70 млн га сельскагаспадарчых зямель, і вам (нігерыйскаму боку. - Заўвага БЕЛТА) патрэбна тэхніка, якая будзе працаваць на гэтай зямлі. Мы гатовы дапамагчы, стварыць тут сумесную зборачную вытворчасць. Вы будзеце прамымі сузаснавальнікамі гэтага сумеснага прадпрыемства. Я думаю, што гэта выгадна для Нігерыі. У той жа час мы добра разумеем, што калі мы будзем вырабляць гэтыя машыны ў Нігерыі, у будучым яны могуць быць прададзены не толькі на нігерыйскім рынку, але і ў рэгіёне ў цэлым", - сказаў міністр.

Паводле слоў Уладзіміра Макея, усе неабходныя фармальныя дакументы падпісаны ўжо. "Мы спадзяёмся, што зборачная вытворчасць пачне сваю работу ў канцы года, - заявіў ён. - Што датычыцца магутнасці, аб'ёмаў вытворчасці па праекце, я думаю, што калі гэта будзе неабходна, мы можам пашырыць вытворчыя магутнасці сумеснага зборачнага завода. Гэта залежыць ад канкрэтных дамоўленасцей паміж Мінскім трактарным заводам і нашымі нігерыйскімі партнёрамі. Але мы гатовы прадаставіць вам усю неабходную дапамогу ў гэтай галіне".

Уладзімір Макей заявіў, што Беларусь збіраецца таксама экспартаваць у Нігерыю грузавую тэхніку Мінскага аўтамабільнага завода і ў цэлым падключыцца да рэалізацыі праграмы нігерыйскага ўрада ў сферы развіцця прамысловасці. "Мы вырабляем трактары, седлавыя цягачы, грузавыя аўтамабілі, кар'ерныя самазвалы, сельскагаспадарчую тэхніку. У нас дастаткова вопыту ў сферы высокіх тэхналогій. Такім чынам, існуе шмат відаў прадукцыі, якую мы вырабляем і ў якой мае патрэбу Нігерыя", - адзначыў міністр.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі