Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

25 Jul 2018

Беларусь разлічвае павялічыць экспарт медпаслуг дзякуючы 30-дзённаму бязвізу на 20 працэнтаў

25 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь разлічвае нарасціць экспарт медпаслуг дзякуючы павелічэнню бязвізу на 20 працэнтаў. Аб гэтым паведаміў начальнік упраўлення прадпрымальніцкай дзейнасці, цэнаўтварэння і дзяржаўнай маёмасці Міністэрства аховы здароўя Беларусі Дзмітрый Калістратаў 25 ліпеня на брыфінгу ў прэс-цэнтры БЕЛТА.

"Мы разлічваем на далейшы прырост у першую чаргу дыягнастычных паслуг, кансультацыйнай медыцынскай дапамогі, высокатэхналагічных аперацый і іншых медыцынскіх паслуг. У гэтым годзе мы ставім сабе планку на 15-20 працэнтаў нарасціць аб'ём экспарту медыцынскіх паслуг", - сказаў Дзмітрый Калістратаў.

Экспарт медпаслуг у 2017 годзе вырас на 6,2 працэнта, гэта было дасягнута ў тым ліку за кошт увядзення пяцідзённага бязвізавага рэжыму. Геаграфія экспарту налічвае 114 краін, ёсць добры прырост па Вялікабрытаніі, Ірландыі, ЗША, Літве, Латвіі, Францыі, Кітаі.

"З прадаўжэннем тэрміну знаходжання замежных грамадзян на тэрыторыі Беларусі адкрыецца магчымасць пашырыць аказваемы ім спектр медыцынскіх паслуг і тым самым павялічыць аб'ём паступленняў. Мы ставім сабе планку каля $40 млн зарабіць на экспарце медыцынскіх паслуг", - рэзюмаваў Дзмітрый Калістратаў.

Як паведамлялася, тэрмін бязвізавага знаходжання замежных грамадзян у Беларусі павялічаны да 30 сутак пры ўмове іх ўезду і выезду праз Нацыянальны аэрапорт Мінск. Пры сабе трэба мець пашпарт або дакумент для выезду за мяжу, які замяняе яго, грошы (на кожны дзень знаходжання суму ў валюце або беларускіх рублях, эквівалентную не менш як дзвюм базавым велічыням альбо, калі знаходжанне складзе поўныя 30 дзён, 50 базавым велічыням), дзеючы ў Беларусі медыцынскі страхавы поліс на суму не менш як 10 тыс. еўра.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі