Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

8 Жнв 2017

Беларусь разлічвае пачаць пастаўкі мяса птушкі ў Кітай да наступнага лета

8 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь разлічвае пачаць пастаўкі мяса птушкі ў Кітай да наступнага лета, паведаміў сёння журналістам начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Мінсельгасхарча Аляксей Багданаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Наша малочная прадукцыя ўжо адпраўляецца ў Кітай, за 6 месяцаў гэтага года паставілі туды прадукцыі на суму больш за $2 млн - гэта ў 72 разы больш за ўзровень мінулага года. Акрамя таго, мы сертыфікавалі нашу краіну для паставак ялавічыны ў Кітай", - адзначыў Аляксей Багданаў. Паводле яго слоў, Беларусь працуе і над арганізацыяй паставак мяса птушкі ў Кітай. "Мяса птушкі цяпер стаіць у плане па сертыфікацыі. Думаю, што на працягу года - да наступнага лета - мы завершым яе і пачнём першыя пастаўкі", - сказаў ён.

Начальнік галоўнага ўпраўлення ЗЭД дадаў, што актыўна ідзе работа з кітайскай кампаніяй Drex Food Group Co., Ltd.

"У нашай стратэгіі па развіцці экспарту на бліжэйшыя гады - тры асноўныя рэгіёны. Гэта Паўднёва-Усходняя Азія - нумар адзін, куды мы імкнёмся (Кітай, В'етнам, плюс Японія). Далей Блізкі Усход - гэта краіны Персідскага заліва. І, нарэшце, Афрыка. Гэтыя тры рэгіёны нам вельмі цікавы", - падкрэсліў Аляксей Багданаў. Ён растлумачыў, што і Еўропа з'яўляецца перспектыўным напрамкам з-за цвёрдасці валюты і пакупной здольнасці, але мытныя бар'еры не даюць магчымасці прабіцца туды з вялікімі аб'ёмамі прадукцыі. Беларусь таксама актыўна працуе над павелічэннем экспарту ў краіны СНД.

Работа па ўсіх гэтых напрамках вядзецца даволі актыўна. "Што датычыцца Афрыкі - мы наведалі за апошні год Егіпет, Судан, Мазамбік, ПАР. Пастаўкі ўжо ажыццяўляліся ў Кенію, Самалі, Гвінею. Адносна мусульманскіх краін, то мы сертыфікуем прадукцыю на "Халяль". Рэкордныя пастаўкі ідуць у В'етнам, ідуць пастаўкі ў Ганконг. Актыўна працуем і з Пакістанам", - паведаміў Аляксей Багданаў і нагадаў, што "Беллакт" пастаўляе ў гэту краіну дзіцячае харчаванне на суму $1 млн у год.

Начальнік галоўнага ўпраўлення ЗЭД канстатаваў, што ў цэлым у 2017 годзе плануецца павялічыць экспарт беларускай сельгаспрадукцыі на 11,5 працэнта.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі